28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкая падлодка сустрэла вайсковы карабель Расеі пры праходжанні Дарданэл

7

Турэцкая падводная лодка сустрэла транспарт ВМФ Расеі «Яўза» падчас праходжання праліва Дарданэл.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на турэцкі партал Haberler.com.

Сайт апублікаваў відэа і фота, зробленыя, як сцвярджаецца, раніцай 30 лістапада ў раёне горада Чэнакале, на якіх відаць, як субмарына ў надводным становішчы ідзе насустрач транспарту, што накіроўваецца ў Мармуровае мора і, верагодна, затым у Сірыю.

30 лістапада ўкраінскі Цэнтр транспартных стратэгій, прааналізаваўшы графік руху расейскіх суднаў у Басфоры, паведаміў, што з 29 лістапада ў іх паўсталі праблемы з праходжаннем праліва. Паводле звестак сістэмы онлайн-адсочвання перамяшчэння суднаў, у гэты дзень расейскія судны перамяшчаліся зігзагамі і коламі, доўга чакаючы дазволу зайсці ў Басфор, у той час як судны астатніх краін праходзілі без затрымак.

28 лістапада прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў назваў апакаліптычным сцэнаром магчымасць перакрыцця Турцыяй Чарнаморскага праліву для расейскіх суднаў. У той жа час ён адзначыў, што ступень прадказальнасці дзеянняў турэцкага кіраўніцтва вызначаецца з цяжкасцю.

Стасункі паміж Масквой і Анкарой пагоршыліся пасля таго, як франтавы бамбардзіроўшчык Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі 24 лістапада быў збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16. Самалёт упаў на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны. Акрамя таго, у выніку абстрэлу сірыйскімі баевікамі гелікоптэра, які выляцеў на пошукі экіпажа бамбардзіроўшчыка, загінуў адзін марскі пяхотнік.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.

Пасля інцыдэнту з Су-24 прэс-сакратар расейскага прэзідэнта заявіў, што расейская авіяцыя, якая дзейнічае ў Сірыі, будзе выконваць заданні пад прыкрыццём расейскіх СПА.

Міністр абароны таксама заяўляў, што Расея перакіне на сірыйскую авіябазу найноўшы зенітна-ракетны комплекс С-400, здольны паражаць любыя лятальныя апараты, а таксама крылатыя і балістычныя ракеты сярэдняй і малой далёкасці на вышынях да 35 кіламетраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках