28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ не пусціла беларуса на алімпіяду па крыптаграфіі

4
ФСБ не пусціла беларуса на алімпіяду па крыптаграфіі

Федэральная служба бяспекі Расеі забараніла ўсім замежнікам, якія навучаюцца ў расейскіх школах, удзельнічаць у сваёй алімпіядзе па крыптаграфіі.

Загадзя іх не апавясцілі аб гэтай пастанове. У выніку некалькі навучэнцаў не пусцілі ў будынак Акадэміі ФСБ, дзе праходзіла алімпіяда, паведамляе Lenta.ru.

«Ахоўнікі ўзялі мой беларускі пашпарт і сказалі, што трэба пачакаць, пакуль развязваецца пытанне аб маім удзеле. У будынак мяне не пусцілі, таму прыйшлося стаяць і чакаць на вуліцы, хоць быў адчувальны мароз», - распавядае ўдзельнік алімпіяды, адзінаццацікласнік маскоўскай школы «Інтэлектуал» Яўген Койляк.

Разам з Койлякам, як адзначае выданне, у будынак Акадэміі не пусцілі яшчэ чацвярых замежнікаў, а таксама тых, хто забыў пашпарт. Усе яны паўтары гадзіны чакалі пастановы на марозе. «У выніку выйшлі нейкія людзі ў форме, прадстаўляцца яны не сталі, але сказалі, што замежных грамадзян ім пускаць забаронена. З іх слоў, алімпіяда праводзіцца толькі для расейцаў у сувязі з асаблівым статусам Акадэміі ФСБ», - паведаміў школьнік.

У правілах правядзення алімпіяды на яе афіцыйным сайце нічога не гаворыцца пра забарону на ўдзел у ёй замежнікаў. У прэс-службе Мінадукнавукі паабяцалі праверыць інфармацыю пра нядопуск да алімпіяды некаторых школьнікаў, падкрэсліўшы, што ніякіх абмежаванняў для грамадзян іншых краін у гэтым пытанні не прадугледжана. «Калі дзіця навучаецца на тэрыторыі Расеі, калі яно ўбудаванае ў сістэму адукацыі РФ, то яно мае поўнае права ўдзельнічаць у алімпіядах. Ніякай спецыяльны статус алімпіяды або месца яе правядзення не могуць быць перашкодай», - заявілі ва ўстанове.

Алімпіяда па матэматыцы і крыптаграфіі праводзіцца з 1991 года, арганізатарамі выступаюць ведамасныя Акадэмія ФСБ і Інстытут крыптаграфіі, сувязі і інфарматыкі. З 2007 года алімпіяда з'яўляецца міжрэгіянальнай, у 2008 годзе яна ўключана ў афіцыйны пералік алімпіяд школьнікаў, што зацвярджаецца Мінадукнавукі. Пераможцы атрымліваюць 100 балаў ЕГЭ па матэматыцы, якія залічваюць пры прыёме ў ВНУ, якія прызнаюць вынікі алімпіяды.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках