28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі Беларусі могуць выйсці на цэнтральныя плошчы Менска

12
Прадпрымальнікі Беларусі могуць выйсці на цэнтральныя плошчы Менска

7 снежня ў Менску пройдзе сустрэча лідараў прадпрымальнікаў з мэтай прааналізаваць перспектывы пратэстаў на цэнтральных плошчах Менска.

Сведчаннем гатоўнасці да барацьбы павінна стаць песня Віктара Цоя «Мы чакаем пераменаў», пастаўленая на тэлефоны ў якасці рынгтона, паведамляе «Беларуская Праўда».

1 снежня ў штаб-кватэры Партыі БНФ прайшла прэс-канферэнцыя прадпрымальніцкіх лідараў, намесніка старшыні руху салідарнасці «Разам» Алеся Макаева і Міхаіла Латышава з Гомеля.

Лідары прадпрымальнікаў распавялі пра «бязмежжа» ўладаў у стварэнні невыносных умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці на кірмашы «Давыдоўскі» Савецкага раёна Гомеля і беспадстаўны пераслед лідараў прадпрымальніцкага руху Мікалая Аўтуховіча і Юрыя Ляшэнкі. І заклікалі ўсіх прадпрымальнікаў да кансалідаваных дзеянняў для выратавання дробнага бізнэсу.

Як распавёў прадпрымальнік Міхаіл Латышаў, сёння немагчыма працаваць прадпрымальнікам кірмашу «Давыдоўскі» праз завышаныя тарыфных ставак арэнднай платы і камунальных плацяжоў. Усе звароты да адміністрацыі рынку, раённых і гарадскіх уладаў не толькі не прынеслі ніякага выніку, але паказалі, што ўлады не пойдуць на кампраміс з прадпрымальнікамі.

Алесь Макаеў агучыў інфармацыю пра лідараў прадпрымальнікаў. Гэта сябра Руху салідарнасці «Разам», інвалід-калясачнік Юрый Ляшэнка са Светлагорску, якога за ўдзел у акцыях па ўвекавечанні памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій 29 кастрычніка ў Менску пазбаўляюць права на перавозкі, і ганаровы старшыня Руху салідарнасці «Разам» Мікалай Аўтуховіч, на якога ціснуць праз транспартную інспекцыю ў Ваўкавыску.

Нагадаем, што многія ІП збіраюцца масава спыніць гандаль з 1 студзеня 2016 года. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім дадзенае права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках