26 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст Беларусі адмовіў у рэгістрацыі «Новай Альтэрнатыве»

2
Мінюст Беларусі адмовіў у рэгістрацыі «Новай Альтэрнатыве»
Алег Корбан

Прычынай названая «неадпаведнасць пазначаным у статуце арганізацыі мэце і задачы».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў каардынатар ініцыятывы для рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Новая Альтэрнатыва» Алег Корбан.

«Галоўная ўправа юстыцыі Менгарвыканкама адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Новая Альтэрнатыва».

У адказе чыноўнікаў, за подпісам Аляксандра Маісеенкі, паказваецца прычына адмовы ў рэгістрацыі - неадпаведнасць названым у статуце арганізацыі мэце і задачы.

Адная з мэт культурна-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Новая Альтэрнатыва» - спрыянне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на аснове свабодных рынкавых стасункаў, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму ва ўсіх кірунках развіцця грамадства.

Таксама чыноўнікі ўбачылі неадпаведнасць і ў адной з задач аб'яднання - спрыянне стварэнню ўмоў для ўдзелу грамадзян у навуковай гуманітарнай, асветніцкай дзейнасці, у дзейнасці аховы навакольнага асяроддзя і жывёльнага свету, а таксама ў іншай грамадскай дзейнасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Заснавальнікі «Новай Альтэрнатывы» плануюць правесці найбліжэйшым часам новы з'езд, дзе будзе прынятая калектыўная пастанова аб далейшай дзейнасці ў Беларусі, а таксама аб дзяржаўнай рэгістрацыі аб'яднання ў органах юстыцыі. Акрамя гэтага будзе абмяркоўвацца мэтазгоднасць змянення статута, рэбрэндынгу, а таксама прававога статусу арганізацыі.

Нагадаем, што ўжо больш за 3 гады актывісты праводзяць сваю дзейнасць у Беларусі як прадстаўнікі зарэгістраванай у Латвійскай Рэспубліцы грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва».

Так, у кастрычніку гэтага года актывісты «Альтэрнатывы» масава расклеілі ў Менску плакаты супраць размяшчэння ў Беларусі чарговае расейскай вайсковай базы.

Адмова ў рэгістрацыі з'яўляецца звычайнай практыкай беларускіх улад для здушэння палітычных апанентаў у краіне.

14 кастрычніка Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» гэта пятая лікам адмова Мінюста зарэгістраваць партыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках