28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консульства Польшчы ў Гародні пачало прымаць анкеты на візы толькі з даведкай з месца працы

12
Консульства Польшчы ў Гародні пачало прымаць анкеты на візы толькі з даведкай з месца працы

Дагэтуль толькі ў Гародні не патрабавалася даведка аб заробку, даходах або даведка з банка аб наяўнасці сродкаў на рахунку.

З панядзелка, 30 лістапада, Генеральнае консульства Польшчы ў Гародні змяніла патрабаванні да дакументаў, якія падаюцца заяўнікамі на атрыманне візы, паведамляе «Блог Гродна».

Галоўнае змяненне ў падаванні гарантый фінансавай заможнасці заяўніка. Амаль ва ўсіх тыпах віз патрабуецца дадаць да ранейшага пакету дакументаў адзін з пералічаных ніжэй, якія пацвярджаюць наяўнасць грашовых сродкаў падчас знаходжання ў Польшчы:

- Сапраўдная, выдадзеная банкам даведка аб стане рахунку;

- Сапраўдная крэдытная карта;

- Сапраўдная даведка з месца працы аб даходах за апошнія 3 месяцы.

Як пракаментаваў змены дырэктар турагенцтва «Калумбустур» Віталь Мацута, змены сапраўды пачалі дзейнічаць з гэтага панядзелка і былі для дзясяткаў гарадзенцаў непрыемным сюрпрызам. Паводле ягоных слоў, новаўвядзенне звязанае з уніфікацыяй працы ўсіх консульскіх аддзелаў Рэспублікі Польшча на тэрыторыі Беларусі.

Дагэтуль толькі ў Гародні не патрабавалася даведка аб заробку, даходах або даведка з банка аб наяўнасці сродкаў на рахунку, у Берасці і Менску гэтыя дакументы запытваліся ўжо даўно. Як адзначыў Віталь Мацута, звычайна на рахунку павінна быць сума, эквівалентная 200-300 еўрам, гэтага дастаткова для станоўчай пастановы аб адкрыцці візы.

Для пенсіянераў патрабуецца копія пенсійнага пасведчання і выпіска пра налічэнні пенсіі за апошнія тры месяцы. Для дзяцей і школьнікаў спатрэбіцца гарантыйны ліст ад бацькоў з падачай усялякага з вышэйпералічаных дакументаў.

Акрамя таго, з новага года гарадзенцаў чакаюць і іншыя змены. Консульскі збор будуць плаціць дзеці старэйшыя за 12 гадоў і студэнты дзённых аддзяленняў ВНУ да 21 года, якія дагэтуль маглі разлічваць на атрыманне бясплатных віз.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках