28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі масава адмаўляюцца ад гандлёвых месцаў

65
Прадпрымальнікі масава адмаўляюцца ад гандлёвых месцаў
ФОТА З САЙТА NAVINY.BY

Многія ІП збіраюцца спыніць гандаль з 1 студзеня 2016 года.

Паводле інфармацыі, якая паступае ў арганізацыю «Перспектива», прадпрымальнікі масава нясуць заявы ў адміністрацыі гандлёвых цэнтраў і рынкаў аб прыпыненні дзейнасці альбо аб спыненні стасункаў зусім, піша сайт perspektyva.org.

Так на ГЦ «Ждановічы» адміністрацыя збірае падобныя заявы і адпраўляе Цэнтральны раён горада Менска. Новай інфармацыі пакуль не паступала. Нагадаем, што на форуме прадпрымальнікаў выступоўцамі ІП было заяўлена аб намеры вымушана прыпыніць сваю працоўную дзейнасць з 1 студзеня 2016 года, у сувязі з немагчымасцю выканання законаў Указа № 222 і Тэхнічнага рэгламенту.

Многія ІП збіраюцца масава спыніць гандаль з 1 студзеня 2016 года. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім дадазенае права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

500 прадпрымальнікаў рынку ў Полацку апоўдні 16 кастрычніка пачалі страйкаваць ў знак пратэсту супраць масавых праверак, якія праводзяць супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ. Сустрэча з адміністрацыяй не прынесла вынікаў. У раённай падатковай інспекцыі прадпрымальнікаў папярэдзілі пра тое, што праверкі працягнуцца.

ІП не выключаюць новых акцый пратэсту.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках