3 траўня 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Запрашэнне Чарнагорыі ў NATO стане сігналам і для іншых краін

4
Лінас Лінкявічус: Запрашэнне Чарнагорыі ў NATO стане сігналам і для іншых краін
Лінас Лінкявічус

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падтрымаў уступленне Чарнагорыі ў Альянс.

Сёння кіраўнікі замежнапалітычных устаноў краін NATO ў Брусэлі запрасілі ў блок Чарнагорыю.

«Без сумневу, мы будзем гэтаму садзейнічаць і падтрымаем гэтую пастанову, каб паказаць, што працэс адчыненых дзвярэй працягваецца, і гэта сігнал не толькі для Чарнагорыі, але і для іншых краін, якія дамагаюцца сяброўства», - сказаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв'ю BNS (пераклад - delfi.lt). Ён дадаў, што Літва з'яўляецца паслядоўнай прыхільніцай палітыкі адчыненых дзвярэй NATO.

Міністр сказаў, што пашырэнне блока павінна быць натуральным, аднак звярнуў увагу на тое, што перашкоды гэтаму пашырэнню маюць месца. «Сёння маюць месца і перашкоды, асабліва гэта звязана з перспектывамі сяброўства Грузіі, хоць яны на самой справе дасягнулі вялізнага прагрэсу», - сказаў Лінкявічус.

Ён падкрэсліў, што далучэнне Грузіі да блоку падтрымлівае грамадства гэтай краіны, Грузія актыўна ўключана ў дзейнасць NATO, аднак «гэта пастанова прасоўваецца наперад з цяжкасцю».

Расея пярэчыць супраць сяброўства Чарнагорыі ў NATO, матывуючы экспансіяй Альянсу на Усход. Чарнагорыя з 2009 года праводзіць у жыццё План дзеянняў для сяброўства ў NATO. У гэтай краіне, колькасць насельніцтва якой крыху перавышае 600 тысяч чалавек, колькасць войска складае блізу 2 тысяч чалавек. Абаронны бюджэт краіны складае прыкладна 40 млн. еўраў. Гэта 1,3% УБП Чарнагорыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках