3 траўня 2024, Пятніца, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці з цягніка эвакуявалі 120 чалавек праз нічыйныя торбы

3
У Берасці з цягніка эвакуявалі 120 чалавек праз нічыйныя торбы

У Берасці раніцай 2 снежня з дызель-цягніка Берасце-Лунінец праводзілася эвакуацыя людзей у сувязі з выяўленнем безгаспадарных торбаў.

Як паведаміў БелаПАН першы намеснік начальніка Берасцейскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Васіль Петрусевіч, а 8.58 дызель-цягнік адправіўся з вакзала станцыі Берасце-Цэнтральнае. А 9.05 у міліцыю патэлефанаваў пасажыр гэтага цягніка. Ён сказаў, што перад адпраўленнем у першы вагон зайшоў маладзён, пакінуў дзве сумкі і пайшоў.

«Была прынятая пастанова спыніць цягнік да прыбыцця яго на найбліжэйшую станцыю Берасце-Усходняе. З цягніка эвакуявалі амаль 120 чалавек, у іх ліку пасажыры і цягніковая брыгада, - паведаміў Петрусевіч. – Сапёры, якія прыбылі, выявілі, што ў безгаспадарных торбах знаходзяцца асабістыя рэчы, выбухованебяспечных прадметаў у іх няма».

Пасажыры прадоўжылі паездку ў пададзеным для іх новым цягніку. Затрымка прытрымлівання іх па маршруце склала 1 гадзіну 15 хвілін.

Нагадаем, што ўчора праз безгаспадарную сумку былі эвакуяваныя пасажыры з залы чакання на вакзале «Баранавічы-Палескія».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках