3 траўня 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея спыніла перамовы па «Турэцкай плыні» і электрастанцыі «Акую»

3
Расея спыніла перамовы па «Турэцкай плыні» і электрастанцыі «Акую»

Расея прыпыніла перамовы з Турцыяй у праектах будаўніцтва газаправода і атамнай электрастанцыі.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Яна адзначыла, што існыя пастаўкі расейскага газу пад дзеянне эмбарга не падпадаюць і будуць праводзіцца ў адпаведнасці з кантрактам.

У той жа час у пастанове аб спецыяльных захадах Расеі супраць Турцыі, якімі забараняецца ўвоз шэрагу прадуктаў, прыпыняецца праца міжурадавай камісіі з Турцыяй у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, прыпыняецца пагадненне аб умовах узаемных паездак, прыпыняюцца перамовы для стварэння расейска-турэцкага інвестыцыйнага фонду, уводзіцца забарона на чартарныя перавозкі і г.д., «Турэцкая плынь» і АЭС «Акую» асобна не згаданыя.

Турцыя заяўляла аб прыпыненні перамоваў аб «Турэцкай плыні» праз «узаемны недавер бакоў» яшчэ ў верасні. Ужо пасля гэтага ў Расеі паведамлялі аб тым, што запуск праекта, запланаваны на снежань 2016 года, адкладаецца на больш позні тэрмін праз адсутнасць міжурадавага пагаднення Расеі і Турцыі.

Стасункі паміж Масквой і Анкарой пагоршыліся пасля таго, як франтавы бамбавік Су-24 са складу расейскай авіягрупы ў Сірыі 24 лістапада быў збіты турэцкімі знішчальнікамі F-16. Самалёт упаў на поўначы Сірыі каля мяжы з Турцыяй, камандзір экіпажа загінуў, штурман быў выратаваны. Акрамя таго, у выніку абстрэлу сірыйскімі баевікамі верталёта, які вылецеў на пошукі экіпажа бамбавіка, загінуў адзін марскі пяхотнік.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.

Рэджэп Таіп Эрдаган заяўляў, што не баіцца разрывання пагадненняў у энэргетычнай сферы з Расеяй яшчэ пасля першых інцыдэнтаў з расейскім уварваннем у паветраную прастору Турцыі. «Калі Расея не пабудуе АЭС «Акую», гэта зробіць нехта іншы. Яны ўжо ўклалі $3 млрд там. Так што гэта РФ павінна быць асцярожная ў гэтым пытанні», - падкрэсліў Эрдаган.

Турцыя знаходзіцца на другім месцы ў аб'ёме спажывання расейскага газу, саступаючы першынство Нямеччыне. У 2014 годзе Турцыя купіла ў Расеі 27,33 млрд куб. м газу.

Крызіс у стасунках паміж дзвюма краінамі наступіў пасля інцыдэнту з расейскім бамбавіком Су-24, які быў збіты турэцкім знішчальнікам раніцай 24 лістапада ў горнай мясцовасці на мяжы Сірыі ды Турцыі. У выніку загінулі пілот Су-24 і марскі пяхотнік, які ўдзельнічаў у выратавальнай аперацыі на месцы катастрофы бамбавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках