3 траўня 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIDH і «Вясна»: Сістэмных змен у Беларусі не назіраецца

1
FIDH і «Вясна»: Сістэмных змен у Беларусі не назіраецца

ЕЗ павінен атрымаць ад Беларусі абавязанні ў галіне правоў чалавека да прыняцця пастановы аб санкцыях, якая чакаецца ў лютым 2016 года.

Пра гэта гаворыцца ў супольным адкрытым лісце, распаўсюджаным FIDH і яе сяброўскай арганізацыяй у Беларусі - праваабарончым цэнтрам "Вясна".

У сувязі з пастановай Рады Еўрапейскага Звязу аб часовым прыпыненні абмежавальных захадаў у дачыненні да 175 фізічных і 14 юрыдычных асоб у Беларусі, FIDH і ПЦ "Вясна" сцвярджаюць, што ў Беларусі не назіраецца сістэмнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, паведамляе сайт беларускай праваабарончай арганізацыі.

У супольным адкрытым лісце гэтых арганізацый да ЕЗ гаворыцца, што па-ранейшаму захоўваецца нездавальняючае становішча ў галіне правоў чалавека, якое лягло ў аснову ўвядзення санкцый з боку ЕЗ.

FIDH і ПЦ "Вясна" заклікаюць ЕЗ распрацаваць стратэгію для дасягнення ключавых мэтаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі да 28 лютага 2016 года, што супадае з тэрмінам, вызначаным Радай ЕЗ для прыняцця пастановы аб аднаўленні, мараторыі або скасаванні абмежавальных захадаў.

Поўны тэкст адкрытага ліста апублікаваны тут.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках