3 траўня 2024, Пятніца, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Здымаю капялюш перад студэнтамі!

5
Зміцер Бандарэнка: Здымаю капялюш перад студэнтамі!
Зміцер Бандарэнка

У акцыі пратэсту студэнтаў з'явіліся новыя лідары дэмакратычнай Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», арганізатар найбуйнешых акцый апазіцыі Зміцер Бандарэнка, каментуючы студэнцкую акцыю «Марш любові і салідарнасці», якая адбылася сёння ў Менску:

- Хачу выказаць сваю павагу да студэнтаў. Іх сённяшняя акцыя пратэсту заслугоўвае добрых слоў, бо была крэатыўнай, досыць нечаканай і адначасова добра падрыхтаванай.

Калісьці савецкія дысідэнты выкарыстоўвалі ў сваёй барацьбе тое, што кіраўнікі СССР падпісалі Хельсінскае пагадненне, дзе яны ўзялі на сябе абавязанні выконваць правы чалавека. Цяпер беларускія студэнты могуць выкарыстоўваць у сваёй барацьбе той факт, што беларускія ўлады далучыліся да Балонскага працэсу ў сістэме адукацыі. І неабходна выкарыстоўваць гэтыя новыя прававыя магчымасці для абароны правоў студэнтаў і выкладчыкаў.

Хачу сказаць беларускім студэнтам, на якіх цяпер будзе весціся ціск і прэсінг: падтрымлівайце адзін аднаго, не бойцеся правакатараў з БРСМ, яны вас баяцца больш, і ведайце, што на вашым баку не толькі салідарнасць усіх нармальных беларусаў, але і міжнародная салідарнасць, у тым ліку і студэнцкая.

Я ўпэўнены, што ў сённяшнім пратэсце з'явіліся новыя лідары дэмакратычнай Беларусі і ўпэўнены, што гэтыя лідары змогуць нарэшце арганізаваць тыя самыя важныя, самыя галоўныя для Беларусі пратэсты, якія дапамогуць вярнуць краіну на нармальны еўрапейскі шлях развіцця.

А сёння перад студэнтамі - проста здымаю капялюш, - сказаў Зміцер Бандарэнка.

Нагадаем, што сёння, 2 снежня, у цэнтры Менска прайшла студэнцкая акцыя «Марш любові і салідарнасці».

Больш за 200 студэнтаў патрабавалі скасавання платных пераздач і рэальнага студэнцкага самакіравання.

Студэнты прайшлі маршам ад Міхайлаўскага сквера да галоўнага корпуса БДУ, дзе правялі перфоманс з патрабаваннем сустрэчы з рэктарам універсітэта Сяргеем Абламейкам. Аднак рэктар пабаяўся выходзіць да пратэстоўцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках