3 траўня 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Горадні: Няхай чыноўнікі падвысяць пенсійны ўзрост для сябе

35
Жыхары Горадні: Няхай чыноўнікі падвысяць пенсійны ўзрост для сябе

Апошнім часам беларускія ўлады не раз заяўлялі пра неабходнасць падвышэння пенсійнага ўзросту ў краіне да 65 гадоў.

Паводле інфармацыі кіраўніка аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава такі закон ужо гатовы і чакае падпісання Аляксандрам Лукашэнкам.

Што думаюць пра такія захады самі беларусы? З такім пытаннем «Радыё Свабода» звярнулася да жыхароў Горадні.

Жанчына пенсійнага ўзросту: «Я пенсіянерка, і магу ўжо свабодна гаварыць. Чула нядаўна, як па тэлевізіі адна пенсіянерка казала: я б і ў 65 пайшла на пенсію. Ну добра, то хай адмовіцца ад пенсіі і працуе да 65 гадоў, гэта ж магчыма зрабіць. А са мной працуе адна жанчына, то яна не можа дачакацца, каб хутчэй выйсці на пенсію, каб гэты тэрмін не прадоўжылі, бо яна ўся хворая, ледзь ходзіць на тую працу. Вядома, чыноўнікі сядзяць у цёплых памяшканнях, бетон не цягаюць, то яны могуць працаваць і далей».

Мужчына перадпенсійнага ўзросту: «У мужчын цяпер сярэдняя працягласць жыцця складае ў нас 62 гады. Ну, а калі зробяць пенсію ў 65, то будзем паміраць без пенсій».

Малады мужчына: «Я супраць гэтага. Калі яны хочуць гэта зрабіць для начальства і чыноўнікаў, дык няхай яны сядзяць на працы хоць да 70 гадоў. А тыя, хто працуе на будоўлі, у 65 гадоў не змогуць бетон цягаць і тую ж цэглу. Ісці працаваць у дворнікі? Але цэлая краіна не зможа працаваць дворнікамі».

Малады мужчына: «Ужо цяпер пенсіянеры ў 60 гадоў, нават вайскоўцы, ідуць на працу не таму, што ім так хочацца, а таму, што не хапае грошай на пражыванне. А дзяржава хоча пацягнуць, кажучы літаратурнай мовай, час для таго, каб папросту менш выплачваць пенсіі».

Маладая жанчына: «Мне здаецца, не трэба падвышаць пенсійны ўзрост. Мы прывучаны да таго, што ёсць, і наўрад ці пераналадзімся на іншае».

Жанчына пенсійнага ўзросту: «Мне здаецца, што хай усё застаецца як ёсць. Я вунь пенсіянерка і шукаю цяпер працу, і нідзе не магу знайсці. Мяне на пенсію адправілі, а ў мяне двое ўнукаў. Атрымліваю два мільёны з капейкамі, але што гэта за грошы? А паспрабуй накармі гэтых унукаў».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках