3 траўня 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапанаваў Расеі акупаваць поўдзень Турцыі

40
Жырыноўскі прапанаваў Расеі акупаваць поўдзень Турцыі
Уладзімір Жырыноўскі
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Скандальны лідар ЛДПР прапанаваў акупаваць паўднёвую частку Турцыі.

Адпаведную заяву ён зрабіў у сераду, 2 снежня, у эфіры «Рускай службы навін».

На думку Уладзіміра Жырыноўскага, гэта адзіны спосаб спыніць плынь нафты з «Ісламскай дзяржавы» ў Турцыю.

«Мандат ААН атрымаць, і расейскія войскі, нямецкія, аб'яднаныя войскі, як у свой час у Карэю войскі ААН увайшлі, акупавалі ўсю Паўднёвую Карэю, каб яе абараніць», - растлумачыў палітык.

Уладзімір Жырыноўскі таксама запатрабаваў аддаць прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і ягоную сям'ю пад міжнародны трыбунал у Гаазе.

Падзяліць на зоны ўплыву, на думку палітыка, трэба і тэрыторыю, кантраляваную «Ісламскай дзяржавай».

«Расейскія і амерыканскія войскі павінны сустрэцца на беразе рэк Еўфрат і Тыгр, і нашы зоны ўплыву злучыць, каб там не было ніводнага квадратнага кіламетра для баевікоў, цалкам усіх блакаваць, арыштаваць і накіраваць у Гуантанама, раз Амерыка не хоча гэтую турму ліквідаваць, вось і напоўніць яе баявікамі з Блізкага Усходу. Гэта шыкоўная будзе сустрэча! Як на Эльбе ў красавіку 1945-га. Вось у нас будзе красавік 2016-га», - адзначыў ён.

Раней Жырыноўскі прапаноўваў знішчыць Стамбул, скінуўшы ў праліў Басфор ядзерную бомбу, і падкрэсліваў, што Турцыя з'яўляецца для Расеі ворагам нумар адзін. Акрамя таго, парламентарый заклікаў падняць настрой расейцаў святкаваннем гадавіны разгрому турэцкай эскадры падчас Сінопскай бітвы (перамога была здабытая 1 снежня 1853).

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія ВПС збілі расейскі самалёт Су-24 на падставе таго, што ён уварваўся ў паветраную прастору краіны. Бамбавік упаў на тэрыторыі Сірыі ў 4 км ад турэцкай мяжы. У выніку загінуў пілот, прычым праз агонь з зямлі, але штурмана ўдалося выратаваць. Таксама падчас пошукавай аперацыі загінуў марскі пяхотнік-кантрактнік, калі паўстанцы мінамётным агнём знішчылі вымушана прыземлены расейскі верталёт Мі-8.

Турэцкі лідар фактычна зняпраўдзіў заяву Пуціна аб тым, што расейскі самалёт выконваў антытэрарыстычную місію супраць ІД. Ён падкрэсліў, што ў згаданым раёне няма баевікоў - там пражываюць сірыйскія туркмены, абавязанні ў абароне якіх ўзяла на сябе Анкара.

28 лістапада прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да Турцыі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках