3 траўня 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ацаніць пагрозы ад стварэння расейскай авіябазы ў Беларусі

Украіна ацаніць пагрозы ад стварэння расейскай авіябазы ў Беларусі
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: ANADOLU AGENCY/GETTY IMAGES

Украіна ацэніць пагрозы ў сувязі з магчымым стварэннем расейскай авіябазы ў Беларусі ды прыме пастанову, каб абараніць сваю бяспеку.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін, піша РІА «Новости».

«З пункту гледжання вайсковых аб'ектаў Беларусь уваходзіць у вайсковы альянс пад кіраўніцтвам Расеі. Беларусі трэба будзе прымацьпастанову аб вайсковых аб'ектах», - сказаў Клімкін журналістам у Брусэлі, каментуючы 2 снежня магчымасць стварэння расейскай авіябазы ў Беларусі.

Ён адзначыў, што «на гэты момант там няма вайсковага аб'екта». Але, з ягоных словаў, украінскія ўлады «павінны зрабіць усё магчымае», каб ацаніць пагрозу.

«Мы не можам сказаць на 100%, якога кшталту пагрозы гэта будзе прадстаўляць. Пасля ацэнкі гэтых пагроз будзе адпаведная пастанова», - заявіў кіраўнік МЗС Украіны.

Нагадаем, у канцы верасня 2015 года Пуцін даручыў падпісаць пагадненне аб стварэнні авіябазы ў Беларусі. У адказ на гэта Лукашэнка заявіў, што нічога пра гэта не ведае, а пытанне аб авіябазе не абмяркоўвалася. Ён таксама выказаў здзіўленне, «навошта гэта было расейцам укідваць у сродкі масавай інфармацыі». Пазней ён назваў абмеркаванне гэтай тэмы ў СМІ «шуміхай», якая носіць «чыста палітычны характар».

24 лістапада начальнік аператыўнага кіравання галоўкамата Паветрана-касмічных сіл Расеі Аляксандр Ляпкін распавёў, што на авіябазе ў Бабруйску будуць знаходзіцца 12 знішчальнікаў і 4 верталёты. Ляпкін заклікаў Беларусь паскорыць падпісанне дакумента, дадаўшы, што ён узгоднены з Менскам. У беларускім Мінабароны каментаваць заяву расейскага калегі не сталі, пераадрасаваўшы да заяваў на гэтую тэму Лукашэнкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках