3 траўня 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія прадпрымальнікі з 1 студзеня не працуюць

7
Берасцейскія прадпрымальнікі з 1 студзеня не працуюць

Берасцейскія прадпрымальнікі заяўляюць, што з 1 студзеня не выйдуць на працу.

Роўна месяц застаўся да ўваходжання ў дзеянне абавязковай сертыфікацыі тавараў для беларускіх бізнэсоўцаў, якія гандлююць на рэчавых рынках, нагадвае «Радыё Рацыя».

Выдача сертыфікатаў ад расейскіх пастаўшчыкоў - гэта нерэальная задача, бо такіх папер не існуе, - сцвярджаюць прадпрымальнікі:

- На такіх умовах, якія нам прапаноўваюць, мы не зможам працаваць. Дзе браць тавар? Нам прапануюць беларускі, які ва ўсіх крамах ляжыць нікому не патрэбны.

- Мы з 1 студзеня працаваць не зможам, бо не ведаем, што нас чакае. У людзей застаецца шмат тавару, і што яго проста так падарыць дзяржаве?

На 1 студзеня берасцейскія прадпрымальнікі пакуль не плануюць акцый пратэсту. Яны адзначаюць, што проста ўсе разам пойдуць станавіцца ў чаргу ў цэнтр занятасці і чакаць змены сітуацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках