3 траўня 2024, Пятніца, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта маркі Brent ужо $42,74

15

На 21:44 паводле Менску барэль Brent каштаваў $42,74.

На таргах у Лондане кошт нафты маркі Brent апусціўся ніжэй адзнакі ў $43 за барэль, піша РБК.

Падзенне нафтавых коштаў працягвалася цягам усёй гандлёвай сесіі ў сераду, 2 снежня.

Паводзіны трэйдараў стала рэакцыяй на публікацыю Амерыканскага інстытута нафты, паводле звестках якога, за чарговы тыдзень таварныя запасы нафты ў ЗША выраслі яшчэ на 1,6 млн. бар.

Кошты нафты падаюць цягам ужо пяці гандлёвых сесій запар, 25 лістапада быў зафіксаваны лакальны максімум на ўзроўні $46,5 за барэль, пасля чаго каціроўкі накіраваліся ўніз. Апошні раз ніжэй за $43 барэль Brent таргаваўся ў жніўні, тады быў зафіксаваны рэкордны мінімум $42,23 за барэль - ніжэй за гэты ўзровень нафта таргавалася ў 2009 годзе.

Падзенне коштаў адбываецца на фоне падрыхтоўкі да сустрэчы АПЕК 4 снежня. Удзельнікі рынка не чакаюць прыняцця на ім пастановы пра квоты на здабычу нафты, што адмоўна адбіваецца на дынаміцы коштаў.

Падзенне коштаў нафты прывяло да паслаблення курсу расейскага рубля. Кошт еўра на Маскоўскай біржы ўпершыню з сярэдзіны лістапада пераваліў за 71 руб., дасягнуўшы на максімуме адзнакі 71,43 руб. Адначасова з гэтым курс даляра пераадолеў адзнаку 67 руб. і да 21:20 паводле Менску дасягнуў узроўню 67,41 руб.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках