28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі

6
ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Расеі
Фота з сайта UAPRESS.INFO

Усяго ў новы спіс санкцый увайшлі 34 кампаніі ды фізічныя асобы.

Пра гэта ў аўторак, 22 снежня, паведамілі ў Міністэрстве фінансаў ЗША, паведамляе «Дождж».

У новы спіс санкцый патрапілі такія крымскія кампаніі як «Ялцінская кінастудыя», «Масандра» і «Юніверсалавія».

Акрамя таго, ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да «Яндекс.Денег».

Пад новыя санкцыі патрапілі такія расейскія банкі, як «Инресбанк», «Генбанк», «Морской банк», «Верхневолжский банк», «Крайинвестбанк» і «Мособлбанк».Таксама новыя санкцыі ў дачыненні да філіялаў «Сбербанка» і «ВТБ».

Усяго ў новы спіс санкцый ўвайшлі 34 кампаніі ды фізічныя асобы.

Украіна, а таксама краіны Захаду і міжнародныя арганізацыі абвінавачваюць Расейскую Федэрацыю ва ўмяшанні ў канфлікт - з выкарыстаннем рэгулярных войскаў у баявых дзеяннях на баку баевікоў, у пастаўках зброі і фінансавай падтрымцы.

Праз акупацыю Крыма і Данбаса супраць Масквы былі ўведзеныя візавыя і эканамічныя санкцыі, якія прычынілі істотную шкоду эканоміцы краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках