19 траўня 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Незалежная газета»: Перадумоў для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі няма

34
«Незалежная газета»: Перадумоў для паляпшэння сітуацыі ў Беларусі няма

Улады Беларусі могуць разлічваць толькі на часовую перадышку, калі Лукашэнку атрымаецца выгандляваць крэдыт у Расеі.

Буйныя прамысловыя прадпрыемствы краіны сышлі на калядныя вакацыі. Тым часам Аляксандр Лукашэнка сваім указам «для службовага карыстання» падрыхтаваў для іх навагодні падарунак - распарадзіўся выдзеліць стратным флагманам больш за 200 млн. дал, нагадвае расейская «Незалежная газета».

Указ пра «стабілізацыю фінансава-эканамічнага стану асобных прамысловых арганізацый» Лукашэнка падпісаў 22 снежня. Інфармацыя аб дакуменце з'явілася на Нацыянальным прававым партале напярэдадні выходных. «Дакумент апынуўся адным з самых сакрэтных у гісторыі», паспелі паведаміць з яго нагоды мясцовыя СМІ. Цікава, што грыфам «ДСК» закрылі не ўвесь дакумент, а толькі яго асобныя пункты. Між іншым, тыя, дзе пералічваюцца прадпрыемствы, якім вылучаецца дзяржаўная падтрымка на суму 4 трлн. беларускіх рублёў, што эквівалентна прыкладна 220 млн. дал. Пры гэтым ні сума, ні той факт, што на гэту суму будзе павялічаны ліміт унутранай дзяржаўнай запазычанасці, грыфам «ДСК» не закрытыя. Акрамя таго, у дакуменце прысутнічаюць яшчэ некалькі сакрэтных пунктаў. Заканчваецца ён пагрозамі пра крымінальную адказнасць у адрас «службовых асоб», калі дзяржаўныя грошы будуць выкарыстаныя не эфектыўна.

Сам факт падтрымкі стагнуючай прамысловасці не здзіўляе мясцовых назіральнікаў. Раней, нягледзячы на гучныя заявы аб тым, што ніякай дзяржпадтрымкі неэфектыўным вытворчасцям даваць дзяржава больш не будзе, Лукашэнка ўжо распарадзіўся вылучыць грошы Менскага трактарнага заводу, Дзяржсельмашу, Беларускаму металургічнаму заводу. Чарговым разам дапамаглі «Камволь», які фактычна не працуе ўжо шмат гадоў. Экспэрты не аднойчы выказваліся аб бесперспектыўнасці падтрымкі прадпрыемства, сыравіна для працы якога адсутнічае ў краіне. Не так даўно Лукашэнка распарадзіўся развіваць у краіне авечкагадоўлю, каб мець уласную сыравіну для вытворчасці ваўняных тканін, аднак тут ужо рукамі развялі сельгасвытворцы: для адраджэння гэтай галіны патрэбныя вельмі вялікія грошы. На ўзроўні галіновых экспэртаў ідуць размовы пра тое, што ў найбліжэйшы час дзяржава выдзеліць сродкі яшчэ адной «стратэгічнай памылцы» - цэментнай прамысловасці. У свой час экспэртам таксама не ўдалося пераканаць уладу ў тым, што краіне не патрэбныя новыя цэментныя заводы з прычыны часовасці ажыятажнага попыту на гэтую сыравіну. Цяпер гэтыя тэхнічна добра абсталяваныя кампаніі на мяжы банкруцтва. Такая ж гісторыя і ў шкляной прамысловасці, і ў дрэваапрацоўчай і інш.

Усе беды беларускай эканомікі ў дырэктыўным планаванні і дырэктыўным крэдытаванні, якія не ўлічваюць законаў рынку, не звяртаюць увагі на попыт і прапанову. Пад ціскам эканамічных праблем улады, здавалася, яшчэ ў пачатку гэтага года прызналі, што нельга бясконца датаваць стратнай і неэфектыўнай вытворчасці, і прыгразілі прамысловым флагманам зняць іх з дзяржаўнай іголкі. Гэтыя ж абяцанні былі дадзены экспэртам Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) і Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у надзеі на крэдытаванне. Аднак крэдыторы грошы вылучаць не спяшаюцца. Экспэрты гэтых арганізацый прызнаюцца, што хацелі б убачыць «сур'ёзнасць намераў Беларусі ў гатоўнасці рэфармаваць неэфектыўную мадэль. Спроба схаваць факты дзяржпадтрымкі, на думку экспэтаў, як раз і тлумачыцца тым, што фактычна сведчыць аб «несур'ёзнасці намераў». Уласна кажучы, гэта пацвярджае прагнозы незалежных экспэтаў, якія і раней сцвярджалі, што цяперашнія ўлады не здольныя ні на якія рэформы ў першую чаргу таму, што ў іх Лукашэнка бачыць пагрозу сваёй асабістай уладзе

У той жа час улада не мае іншага выйсця, як датаваць гэтыя прадпрыемствы, інакш нельга выключаць сацыяльны выбух. Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы, не афішуючы гэты факт, адправілі работнікаў на калядныя вакацыі да 11 студзеня. Склады заваленыя гатовай прадукцыяй, якая не прадаецца. Расейскі рынак - асноўны для Беларусі, моцна ўпаў, а больш нікому беларуская прадукцыя не патрэбна.

Напрыклад, калі расейскі рынак грузавых аўтамабіляў скараціўся на 30% (паводле звестак аналітычнага агенцтва «Аўтастат»), то продажы беларускіх МАЗаў абрынуліся больш чым на 50%. Аднак указанні прыпыняць вытворчасць і скарачаць яе да ўзроўню продажаў, што было б разумна, улады не аддаюць. У выніку запасы аўтамабіляў на 1 студзеня перавысілі чатырохмесячны аб'ём вытворчасці. Такая ж сітуацыя і ў іншых галінах, сведчыць статыстыка.

«У МАЗа яшчэ за мінулы год страты больш за 300 млн. у даляравым эквіваленце, у іншых прадпрыемстваў - 100-200 млн. Гэта поўны правал эканомікі», - канстатуе экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч. На думку экспэрта, нават калі ўлады не хочуць прыватызаваць прадпрыемствы, падобныя МАЗу, то без змены структуры кіравання імі абысціся ніяк нельга - інакш іх чакае эканамічны крах з цяжкімі сацыяльнымі наступствамі. «Які тут пазітыў, калі краіна прыведзена ў тупік, няма прагрэсу ў эканоміцы. Ствараюць асобныя пастановы ў эканамічнай сферы, дзе асобныя артыкулы - для службовага карыстання. Гэта значыць таемныя», - выказаўся ён і з нагоды схаванай дзяржпадтрымкі дзяржаўных кампаній.

Эканамічныя экспэрты не бачаць ніякіх перадумоў для паляпшэння сітуацыі. Паводле іх ацэнцы, улады Беларусі могуць разлічваць толькі на часовую перадышку, калі Лукашэнку атрымаецца выгандляваць крэдыт у Расеі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках