6 траўня 2024, панядзелак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрыемныя «сюрпрызы» дзяржаўнага бюджэту на 2016 год

11
Непрыемныя «сюрпрызы» дзяржаўнага бюджэту на 2016 год
Фота: sputnik.by

Бюджэт на 2016-ы год у Беларусі яшчэ афіцыйна не прыняты. «Дэпутаты» прагаласавалі, але канчатковая пастанова за Лукашэнкам.

Што ён гэта зробіць, сумненняў амаль няма. Так што, чытаць праект закона «Аб бюджэце» можна амаль як сапраўдны закон. І там акрамя агульнага мінорнага настрою можна ўбачыць цікавыя нюансы, паведамляе «Еўрарадыё».

Фонд Лукашэнкі паменшыўся амаль на 34 мільёны даляраў

Бюджэт-2015 прадугледжваў расходы ў фонд Лукашэнкі сумай адзін трыльён сто дваццаць мільярдаў. Або блізу 98-мі мільёнаў даляраў па закладзеным тады курсе (11 400). У праекце бюджэту-2016 выдаткі на фонд Лукашэнкі трохі выраслі - да аднаго трыльёна двухсот мільярдаў. Аднак паводле прагнозаў аўтараў дакумента, сярэдні курс даляра ў новым годзе будзе блізу 18600. А значыць, выдаткі на фонд дыктатара складуць прыблізна 64-ы мільёны даляраў. Відавочны рэгрэс.

Кіно не будзе

Дакладней, будзе, але ўжо не такое. Калі бюджэт-2015 прадугледжваў дзяржаўнае фінансаванне беларускага кіно памерам амаль 66 мільярдаў рублёў (нешта блізу 5,8 мільёна даляраў), то ў 2016-м годзе на гэта дзяржава гатова вылучыць усяго 68 мільярдаў. Гэта значыць, 3,8 мільёна даляраў. У Галівудзе аб такім нават сорамна распавесці каму-небудзь - не павераць. Амерыканцы толькі на адну стужку сярэдняга зместу могуць выдаткаваць блізу ста мільёнаў.

Замкі

З замкамі (націск на першы склад) справы яшчэ горшыя, чым з кіно. Яшчэ ў 2012-м годзе ў Беларусі прынялі праграму «Замкі Беларусі», фінансаваць рэстаўрацыю самых цікавых сярэднявечных архітэктурных аб'ектаў краіны паводле яе збіраюцца да 2018 года. Але, мабыць, запал скончыўся адразу пасля сканчэння рэстаўрацыі замка Радзівілаў у Нясвіжы. Таму што ў 2015-м годзе на фінансаванне гэтай дзяржаўнай праграмы выдалі крыху больш за дваццаць пяць тысяч даляраў. А ў праекце бюджэту-2016 наогул закладзеная лічба 233,6 мільёна (12559 даляраў). Больш чым сціпла.

З 78-мі дзяржаўных праграм і падпраграм засталося толькі 26

І «Замкам Беларусі», можна сказаць, яшчэ пашанцавала. Таму што, калі ў бюджэце-2015 у раздзеле «Фінансаванне дзяржаўных праграм і падпраграм» было аж 78 пунктаў, то ў наступным годзе іх застанецца ўсяго 26. Сярод іншых, спыніцца фінансаванне ў праграме развіцця футбола. Яна дзейнічала з 2011-га да 2015 года, і пакуль не будзе падоўжаная.

Саюз пісьменнікаў Беларусі - мінус шэсцьдзесят тысяч даляраў

Мікалаю Чаргінцу давядзецца ў новым годзе не соладка. Калі ў 2015-м ягоная арганізацыя з дзяржаўнага бюджэту атрымала амаль дзве тысячы даляраў (дакладней - 193.000), то ў 2016-м выдаткі на СПБ складуць толькі каля 133-х тысяч - 2,4 мільярда. Праўда, ягоныя калегі з неафіцыйнага Саюза пісьменнікаў былі б радыя і гэтым грошам.

З тэлевізіяй яшчэ горш

І нашмат. Фінансаванне некаторых каналаў знізіцца нават у рублях, не кажучы пра еўра і даляры. Напрыклад, СТВ у 2016-м годзе будзе мець фінансаванне сумай 24,3 мільярда, хоць у 2015-м было 35,2. Фінансаванне АНТ у рублях таксама скарачаецца, хоць і не гэтак значна - з 35,5 мільярда да 35,4.

Выдаткі на галоўную тэлекампанію краіны, «Белтэлерадыё», павялічваюцца з 601,8 мільярда да 683-х. Праўда, у далярах гэта на 16 мільёнаў менш.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках