18 траўня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы спяшаюцца забраць грошы з банкаў

29
Беларусы спяшаюцца забраць грошы з банкаў
ФОТА: REUTERS

Пасля прыняцця дэкрэта №7 адток укладаў склаў 2,3 трыльёна.

Пасля прыняцця гучнага дэкрэта №7, як паведамляецца ў Бюлетэні банкаўскай статыстыкі, дэпазіты прадпрыемстваў і грамадзян, размешчаныя ў банках Беларусі ў нацыянальнай валюце, знізіліся на Br2,3 трыльёна, або на 3,1%. На 1 лістапада іх сума склала Br74,2 трыльёна. Уклады ў замежнай валюце, наадварот, выраслі на $525,3 млн, або 4,5%. Паводле сумы - з $11 579,5 мільёна да $ 12 104,8 мільёна, інфармуе sb.by.

Памяншэнне дэпазітаў у нацыянальнай валюце адбылося ва ўсіх абласцях і Менску, акрамя Гарадзеншчыны, у межах ад 0,8 да 5,7%. Прырост укладаў у замежнай валюце ад 1,5 да 8,1% адзначаны ў Віцебскай, Берасцейскай, Менскай абласцях і Менску. Выключэнне - Гомельшчына, Гарадзеншчына і Магілёўская вобласць, дзе "замежныя" дэпазіты знізіліся адпаведна на на 6,9%, 3,5% і 0,6%. Усяго грамадзяне на 1 лістапада захоўвалі ў банках Br42 439,9 мільярда і $ 8 352,5 мільёна.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках