2 траўня 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі актывісту далі тры гады калоніі за ўдзел у мітынгах

4
У Расеі актывісту далі тры гады калоніі за ўдзел у мітынгах
Ільдар Дадзін
ФОТА: Васілій Пятроў/FACEBOOK

Абвінавачванне інкрымінуе Ільдару Дадзіну ўдзел у чатырох няўзгодненых пратэстных акцыях.

Актывісту Ільдар Дадзіну далі тры гады калоніі за неаднаразовыя парушэнні на мітынгах. Пра гэта паведамляе ў панядзелак тэлерадыёканал «Дождь» з Басманнага суду. Пракуратура запытвала для яго два гады калоніі.

Адразу пасля абвяшчэння прысуду службоўцы ФСВП пачалі жорстка выводзіць з залы суду актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць падсуднага і абурана крычалі.

Абвінавачванне інкрымінуе Дадзіну ўдзел у чатырох няўзгодненых пратэстных акцыях. 15 студзеня 2015 года яго затрымалі за ўдзел у акцыі ў падтрымку часопіса Charlie Hebdo. Пасля гэтага яго арыштавалі на 15 дзён. Пасля таго, як у яго скончыўся тэрмін арышту, Басманны суд кваліфікаваў ягоныя дзеянні як крымінальнае злачынства паводле артыкулу аб мітынгах, піша ЛІГА.net.

3 лютага Дадзіна змясцілі пад хатні арышт.

Гэта першая крымінальная справа паводле артыкулу 212.1, уключанага ў Крымінальны кодэкс РФ улетку 2014 года, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за чатыры абвінаваўчыя выракі паводле артыкулу 20.2 КоАП - парушэнне парадку правядзення публічнай акцыі - на працягу паўгода.

Цяпер аналагічныя крымінальныя справы распачатыя ў дачыненні да апазіцыйных актывістаў Марка Гальперына, Ірыны Калмыковай і 75-гадовага Уладзіміра Іёнава. Матэрыялы ў дачыненні да апошняга таксама перададзеныя ў суд для разгляду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках