6 траўня 2024, панядзелак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты падаражэлі

5
Цыгарэты падаражэлі

Максімальныя раздробныя кошты большасці марак цыгарэт у Беларусі падвышаныя на 1,35% -5,45%.

Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце Міністэрства падаткаў і збораў (МПЗ), больш за ўсё (на 5,45%) падаражэлі цыгарэты Luckies Click & Roll, Kent NEO, якія цяпер каштуюць 17,4 тысяч рублёў, піша БелаПАН.

Менш за ўсё (на 1,35%) падвышаныя кошты цыгарэт маркі "Магнат" - да 7500 рублёў.

Цыгарэты Alliance падаражэлі на 5% (8400 рублёў), Pall Mall - на 4,46% (11,7 тысяч), Winston - на 3,3-5% (ад 15,75 да 16,8 тысяч) у залежнасці ад тыпу.

Варта адзначыць, што 1 студзеня максімальныя раздробныя кошты большасці марак цыгарэт ўжо падвышаліся на 1,35% -12,5%, аднак паводле пастановы МПЗ з 12 студзеня былі зніжаныя да ўзроўню снежня ў сувязі з абвешчаным мараторыем на рост коштаў.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы ды імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты цыгарэт. Спачатку кошты рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

15 студзеня гэтага года Міністэрства гандлю і Міністэрства эканомікі апублікавалі супольны дакумент, у якім вызначылі рэкамендаваныя правілы фармавання коштаў. Згодна з гэтым дакументам кошт можа быць павялічаны вытворцам на суму змены кошту імпартнай сыравіны і матэрыялаў, якія прывозяцца з трэціх краін і якія паступілі пасля 18 снежня 2014 года, з улікам дзелі ў адпускным кошце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках