26 красавiка 2024, Пятніца, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як прыручыць твайго цмока 2» стаў найлепшым мультфільмам года

2
«Як прыручыць твайго цмока 2» стаў найлепшым мультфільмам года

Стужка студыі DreamWorks Animation «Як прыручыць твайго цмока 2» узнагароджаная шасцю прэміямі «Эні» - галоўнай амэрыканскай прэміі ў галіне анімацыйнага кіно.

Поўны спіс лаўрэатаў можна паглядзець на афіцыйным сайце ўзнагароды, піша Lenta.ru.

«Як прыручыць твайго цмока 2» быў прызнаны найлепшым поўнаметражным мультфільмам года. Акрамя таго, стужка асобна была адзначаная ўзнагародамі за рэжысуру (пастаноўкай займаўся Дын Дэ Блуа) і музыку.

На пачатку студзеня 2015 года мультфільм атрымаў «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм». Стужка намінаваная ў гэтай жа катэгорыі на «Оскар».

42-я цырымонія ўручэння «Эні» адбылася ў Лос-Анджэлесе 31 студзеня 2015 года.

У 2014 годзе «Эні» як найлепшы мультфільм атрымала стужка «Халоднае сэрца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках