29 красавiка 2024, панядзелак, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча ў Менску аб Украіне закончылася безвынікова

8
Сустрэча ў Менску аб Украіне закончылася безвынікова

Украінскія СМІ зняпраўджваюць інфармацыю ТАСС пра вынікі перамоваў.

У Менску не было прынята ніякіх канкрэтных пастаноў, перамовы кантактнай групы будуць прадоўжаныя. Крыніца ZN.ua у трохбаковай кантактнай групе паведамляе, што інфармацыя, распаўсюджаная ТАСС, не адпавядае рэчаіснасці - на сённяшніх перамовах не ўдалося прыняць ніякіх канкрэтных пастаноў, і перамовы будуць прадоўжаныя.

Інфармацыя, якую распаўсюджвае агенцтва, - гэта спроба ў грамадскай думцы легітымізаваць прапановы, якія зыходзілі ад прадстаўнікоў ЛНР і ДНР. Гэтыя прапановы капіявалі пажаданні Крамля, неаднаразова раней выкладзеныя, аднак на гэтых перамовах яны нават не разглядаліся, паведамляе крыніца.

Раней ТАСС са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што спыненне агню ў Данбасе, адвод цяжкіх узбраенняў і кантроль за выкананнем дасягнутых дамоўленасцей узгодненыя ў аўторак падчас перамоваў кантактнай групы ў Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках