28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік баевікоў ЛНР вылецеў у Менск

9
Прадстаўнік баевікоў ЛНР вылецеў у Менск

9 лютага ў Менск выехаў прадстаўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дайнэга.

Прадстаўнік баевікоў будзе рыхтаваць сустрэчу кантактнай групы аб Украіне, якая, як плануецца, пройдзе 10-11 лютага.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ЛНР, супольная пазіцыя ЛНР і ДНР аб мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе засталася нязменнай. У іх не толькі вайсковыя пытанні пра лінію размежавання, а цэлы блок эканамічных і палітычных пытанняў, цэлы блок інжынерных пытанняў, якія патрабуюць разгляду.

Апошні раз трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў АБСЕ, Украіны і Расеі сустракалася з прадстаўнікамі ЛНР і ДНР у Менску 30 студзеня. Тады бакам не ўдалося ні пра што дамовіцца.

У мінулую нядзелю прэс-служба прэзідэнта Украіны паведаміла, што Пётр Парашэнка, Уладзімір Пуцін, Ангела Мэркель і Франсуа Аланд дамовіліся правесці сустрэчу ў нармандскім фармаце 11 лютага ў Менску. Суразмоўцы таксама дамовіліся, што папярэдне, 9 лютага, у Бэрліне пройдуць экспэртныя кансультацыі прадстаўнікоў МЗС Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі, а 10 лютага - сустрэча трохбаковай кантактнай групы з удзелам бакоў, якія падпісалі менскія дамоўленасці.

Лідары чатырох краін «чакаюць, што іх намаганні падчас сустрэчы ў Менску прычыняцца да неадкладнага і безумоўнага двухбаковага спынення агню», адзначыла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках