28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Брытанія закрываюць амбасады ў Емене

1
ЗША і Брытанія закрываюць амбасады ў Емене

Дзяржаўны дэпартамент ЗША і брытанскі Форын-офіс абвясцілі пра закрыццё амбасадаў у Емене.

«Праз нявызначаную сітуацыю з бяспекай у Емене мы прыпыняем дзейнасць нашай амбасады. Супрацоўнікі амбасады будуць вывезеныя з Саны», - гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента.

«Сітуацыя з бяспекай у Емене цягам апошніх дзён пагаршаецца. На жаль, цяпер мы думаем, што нашы супрацоўнікі і службовыя будынкі падвяргаюцца падвышанай рызыцы», - паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Брытаніі.

Вашынгтон і Лондан таксама заклікалі сваіх грамадзян, якія жывуць у Емене, неадкладна пакінуць краіну, паведамляе BBC.

Раней еменскія шыіцкія паўстанцы-хусіты абвясцілі, што захапілі ўладу ў краіне, распусціўшы парламент і сфармаваўшы часовую прэзідэнцкую раду для кіравання дзяржавай.

Прэзідэнт Емена Абдраба Мансур Хадзі падаў у адстаўку пасля таго, як хусіты запатрабавалі даць ім пасады ў кабінеце міністраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках