29 красавiка 2024, панядзелак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму трэба працаваць павольна, а не многа

5
Чаму трэба працаваць павольна, а не многа

Артыкул пра тое, што поспех не любіць спеху.

Мэт Стыл, кіраўнік дызайнерскага бюро, напісаў эсэ пра тое, як трэба арганізаваць сваю працу, каб не стаць яе закладнікам, захаваць развагу і атрымліваць больш задавальнення ад жыцця, піша adme.ru.

Вось 8 простых правілаў, якія зменяць ваша ўяўленне аб тым, як трэба працаваць.

Гамуйце

Хтосьці сказаў аднойчы: «Нават калі ты пераможаш у пацучыных забегах, ты ўсё роўна застанешся пацуком». Калі мы запавольваемся, нашыя прыярытэты становяцца больш відавочнымі. Калі вы занятыя больш моцна, чым хочаце, не спрабуйце перарабіць свой расклад. Для пачатку супакойцеся і засяродзьцеся на цяперашнім моманце. Адчуйце, што адбываецца проста тут і цяпер. Паглядзіце, як выдаткоўваецца ваша энэргія - дрэнная і добрая. Здаровыя прыярытэты самі раскрыюцца перад вамі, і жыццё пачне карэктавацца сама сабой.

Годзе быць героем

Складзіце расклад, якому вы зможаце адпавядаць, з заданнямі, выкананне якіх не прычыніцца да вашай загубы. Ніхто не памрэ ад сардэчнага прыступу, калі вы спыніце адзін з праектаў.

Вяртайцеся дадому

Сыходзіце з офіса а шостай гадзіне вечара ці раней, калі гэта магчыма. Павячэрайце з сябрамі або сям'ёй, разнявольцеся і добра выспіцеся. Тады вы адчуеце сябе бадзёрымі і засяроджаным, калі раніцай вернецеся на працу.

Пазбягайце нарадаў

Часам яны сапраўды патрэбныя і карысныя, але часцей за ўсё на нарадах вы проста марнуеце ваш час. Паважліва спытаеце ў вашых калегаў ці начальніка, ці ёсць больш эфектыўны спосаб прыняцця пастаноў. Прапануйце свае варыянты.

Увамкніце рэжым «у самалёце»

Забудзьцеся пра званкі (хай яны перанакіроўваюцца адразу на аўтаадказчык) і інтэрнэт. Важна разумець, што нашыя камунікатыўныя звычкі не робяць нас больш шчаслівымі або больш плённымі. Стварыце вакол сябе найбольш камфортную атмасферу. Будзьце офлайн, пакуль вам сапраўды не трэба будзе правесці нейкае даследаванне ці нешта ўдакладніць. Найперш рабіце важную працу, а ўжо потым адказвайце на лісты. Будзьце актыўнымі, а не рэактыўнымі, і забудзьцеся ўжо нарэшце пра сацыяльныя сеткі.

Абедайце па-за офісам

Пачытайце кнігу, пашпацыруйце, наведаеце музей - рабіце ўсё, каб змяніць асяроддзе і адключыцца ад звыклых спраў. Перамена абстаноўкі надасць вам энэргію і энтузіязм перад працай у другой палове дня.

Адмоўцеся ад шматзадачнасці

Гэта неэфектыўна. Людзі, якія заяўляюць, што яны паспяхова спраўляюцца з некалькімі заданнямі адначасова, падманваюць іншых ці сябе. Сканцэнтруйцеся на адным важным заданні. Абвясціце калегам, што вы занятыя і вас нельга адцягваць. Яны перастануць на вас злавацца, калі ўбачаць канчатковыя вынікі.

Кажаце «не»

Перад тым як адказаць на просьбу, спытаеце сябе, што ўнутры вас патрабуе сказаць «так» - згода або страх. У другім выпадку ветліва адмоўце і прапануеце альтэрнатыву. Гэта будзе яшчэ адная нагода праявіць крэатыўнасць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках