29 красавiка 2024, панядзелак, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бялкоўскі: Калі ў Менску зробяць саступкі Расеі, то Пуцін пойдзе далей

6
Бялкоўскі: Калі ў Менску зробяць саступкі Расеі, то Пуцін пойдзе далей

Расея абвастрыла баявыя дзеянні ў Данбасе, каб патрабаваць выканання сваіх умоў падчас сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Менску.

Пра гэта «Радыё Свабода» заявіў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

«Паколькі таварам, які прадае Уладзімір Пуцін, з'яўляецца мір, то, вядома, ён павінен значна абвастрыць вайну перад тым, як ісці на перамовы з еўрапейскімі лідарамі. Яму трэба падкрэсліць, што толькі ён можа ўстанавіць мір ва Украіне, а за міратворчасць трэба добра плаціць», - сказаў Станіслаў Бялкоўскі.

Разам з тым экспэрт адзначыў, што, хутчэй за ўсё, фармальна пазітыўныя навіны сёння з Менска паступяць - з шэрагу ўскосных прыкмет, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка гатовы здаць шэраг пазіцый і хоча дамовіцца з Уладзімірам Пуціным.

«Але фактычна гэта не будзе азначаць заканчэння вайны, таму што Украіна не з'яўляецца канчатковай мэтай Уладзіміра Пуціна. Украіна - толькі прадмет і прастора для перамоваў і гандлю з Захадам. Канчатковая мэта Пуціна - стаць Сталіным і вярнуць свет у Ялцінска-Патсдамскі фармат, які быў спынены яшчэ ў 1989 годзе, калі разваліўся савецкі блок. А вось з гэтым Захад ужо ніколі не пагодзіцца.

Прымірэнне ў Данбасе магчымае, набор патрабаванняў Пуціна зразумелы - гэта і аўтаномія Данецкага і Луганскага рэгіёнаў, і гарантыі з боку Украіны жыццезабеспячэння Крыма, бо Пуцін не ў стане акупаваць калідор паміж расейска-ўкраінскай мяжой і Крымам. Але на гэтым канфлікт не скончыцца. Калі Пуцін адчуе сябе пераможцам, то ён пойдзе далей. З аднаго боку, Захад гэта разумее, але з другога - вельмі вялікія страхі перад вялікай вайной з Расеяй. Таму Захад будзе рабіць усё магчымае, каб не дапусціць гэтай вайны, у тым ліку і платай вялікіх саступак Расейскай Федэрацыі», - мяркуе Станіслаў Бялкоўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках