28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У жыхара Бабруйска канфіскавалі 8 тысяч бутэлек тэкілы і віскі

16
У жыхара Бабруйска канфіскавалі 8 тысяч бутэлек тэкілы і віскі

Больш за 4,1 тысячы л алкагольных напояў коштам Br928,6 млн канфіскавалі супрацоўнікі падатковай інспекцыі і АБЭЗ горада Бабруйска.

Мясцовага жыхар захоўваў спіртное на тэрыторыі домаўладання ў вёсцы Гарбацэвічы Бабруйскага раёна. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Больш за 8 тысяч бутэлек гарэлкі, каньяку, віскі і тэкілы не былі прамаркіраваныя акцызнымі маркамі Беларусі. Матэрыялы праверкі бліжэйшым часам будуць накіраваныя ў суд. Парушальніку пагражае штраф у суме ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй спіртнога ў даход дзяржавы.

У прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці нагадалі, што на тэрыторыі Беларусі забараняецца захоўванне фізічнымі асобамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, больш за 5 л алкагольных напояў, якія падлягаюць маркіроўцы акцызнымі і (або) адмысловымі маркамі, але не маркіраваных імі ва ўстаноўленым парадку

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках