29 красавiка 2024, панядзелак, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон паведаміў аб дзесяці расейскіх батальёнах на мяжы з Украінай

9
Пентагон паведаміў аб дзесяці расейскіх батальёнах на мяжы з Украінай

Акрамя таго, у раёне Дэбальцава зафіксаванае «наўпроставае вайсковае ўмяшанне» расейскіх войскаў.

Ля ўсходняй мяжы Украіны размяшчаюцца дзесяць расейскіх батальёнаў.

Пра гэта заявіў начальнік амерыканскіх сіл у Еўропе Бэн Ходжэс падчас свайго візіту на базу NATO ў горад Шчэцін на паўночным захадзе Польшчы, піша РБК.

Акрамя таго, cа слоў Ходжэса, якога цытуе Reuters, каля Дэбальцава ў Данецкай вобласці зафіксаванае «наўпроставае вайсковае ўмяшанне» расейскіх войскаў. «Зважаючы на колькасці боепрыпасаў і тып [выкарыстоўнага вайсковага] абсталявання цалкам відавочна, што каля Дэбальцава праходзіць наўпроставае вайсковае ўмяшанне з боку Расеі», - сказаў ён. Калі наступ (на ўкраінскае войска) будзе паспяховым, расейскія войскі могуць пасля сфакусавацца на Марыупалі, выказаў здагадку Ходжэс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках