29 красавiка 2024, панядзелак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты ў цывільным адзенні з рацыямі - ад Палаца Незалежнасці да аэрапорта

17
Міліцыянты ў цывільным адзенні з рацыямі - ад Палаца Незалежнасці да аэрапорта

Менская міліцыя сёння працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

Са слоў супрацоўніка аднаго з раённых аддзяленняў міліцыі Менску, на працу сёння выкліканыя ўсе міліцыянты, якія толькі ёсць у штаце. Да таго ж іх папярэдзілі, што працаваць, магчыма, давядзецца ўсю ноч. На пытанне аб захадах бяспекі з боку міліцыі ў сувязі з самітам прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заявіў, што надзвычайнай мабілізацыі няма, але, сапраўды, міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме, паведамляе «Радыё Свабода».

«Так, вялікая колькасць асабовага складу задзейнічаная. Але трэба ж разумець, што розныя службы міліцыі павінны працаваць. Бо і крымінал таксама не спіць, а шукае ўсялякую магчымасць застацца без нагляду. Але сапраўды, ёсць жа дыпламатычны пратакол, патрабаванні бяспекі, якія нас тычацца, і мы павінны ім адпавядаць», - заявіў ён.

Міліцыянтаў у форме ў цэнтры Менска сапраўды вонкава не дадалося. Выключэнне - супрацоўнікі ДАІ, якія яшчэ да абеду занялі пазіцыі на вузлавых скрыжаваннях праспекта Незалежнасці, праспекта Пераможцаў і на Арлоўскай вуліцы побач з палацам Незалежнасці. Але бліжэй да вечара на ўсіх выездах на гэтыя магістралі заступілі на дзяжурства супрацоўнікі ў форме і ў цывільным адзенні з рацыямі ў руках. Іх абавязак - сачыць за сітуацыяй і аб усім падазроным паведамляць кіраўніцтву. Як паведаміў журналіст Ігар Карней, які апоўдні адправіўся ў аэрапорт «Мінск-2», такія ж дзяжурныя ўжо былі расстаўленыя ўздоўж усёй трасы ў аэрапорт:

«Па дарозе на ўсіх скрыжаваннях, раз'ездах стаяць аўтамабілі ДАІ. І яшчэ за ўсімі трансфарматарнымі будкамі, якія праз кожныя 2-3 кіламетры, хаваецца чалавек у цывільным адзенні, у шапачцы. Каля самага аэрапорта вельмі шмат міліцэйскіх аўтамабіляў, а каб былі вайскоўцы са зброяй, такога няма».

Фота: Reuters/Valentyn Ogirenko

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках