29 красавiка 2024, панядзелак, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў пра мяжу паміж РФ і Украінай: Дамаўляйцеся з ДНР і ЛНР

25
Лаўроў пра мяжу паміж РФ і Украінай: Дамаўляйцеся з ДНР і ЛНР

Масква сумняваецца, што пытанне кантролю над мяжой Украіна-РФ наўрад будзе галоўным на перамовах аб Украіне.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў 11 лютага на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе РІА «Новости».

«Калі цяпер, калі ідуць баявыя дзеянні, ёсць жаданне паставіць на першае месца пытанні аднаўлення кантролю ўкраінскай улады над мяжой на ўсім яе працягу паміж Украінай і Расеяй, то на тых адцінках, якія кантралююцца ваеўнікамі, трэба дамаўляцца з ДНР і ЛНР», - сказаў ён.

«Сярод баявых дзеянняў, калі робяцца спробы з боку ўкраінскіх уладаў палепшыць сваё становішча на зямлі, мабыць, каб выкарыстоўваць гэта на менскай сустрэчы, я не бачу, як могуць прадстаўнікі Луганска і Данецка пагадзіцца на тое, што кантроль над мяжой павінен быць адноўлены ў якасці самага галоўнага пункта і папярэдняй умовы ўсяго астатняга. Але такую спробу мы назіраем, на жаль», - адзначыў Лаўроў.

На думку кіраўніка МЗС РФ, для дасягнення поспеху на перамовах аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу «галоўнае - выконваць менскія дамоўленасці».

Лаўроў адзначыў, што ў менскіх дамоўленасцях гаворыцца «аб патрэбе забеспячэння заканадаўчым шляхам асаблівага статусу гэтых тэрыторый у Данбасе, аб выдачы гарантый бяспекі ўсім органам улады, якія будуць там абраныя». Таксама, паводле ягоных слоў, у дамоўленасцях «гаворыцца пра патрэбу амністыі і спынення пераследу ўсіх удзельнікаў падзей на паўднёвым усходзе Украіны».

«І ў менскіх жа дамоўленасцях згадваецца аб патрэбе наладжвання эканамічных сувязяў паміж Данбасам і астатняй тэрыторыяй Украіны. Замест гэтага мы назіраем эканамічную блакаду, адсячэнне Данбаса ад зоны грыўні. Назіраем ўстанаўленне нейкага кантролю на дарогах, што вядуць з Данбаса на астатнія ўкраінскія тэрыторыі. Спроба, шчыра кажучы, эканамічнага і сацыяльнага ўціску паралельна са спробай вайсковага здушэння гэтых тэрыторый», - сказаў Лаўроў.

Пры гэтым ён адзначыў, што «ў такіх варунках аддаць яшчэ і расейскую частку мяжы - значыць, адрэзаць сябе нават ад гуманітарнай дапамогі і дазволіць сябе атачыць».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках