29 красавiка 2024, панядзелак, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 лютага Украіна будзе святкаваць Дзень герояў Нябеснай сотні

8
20 лютага Украіна будзе святкаваць Дзень герояў Нябеснай сотні

Ва Украіне штогод 20 лютага будуць ушаноўваць Дзень Герояў Нябеснай Сотні.

Адпаведны ўказ "Аб увекавечванні гераізму ўдзельнікаў Рэвалюцыі годнасці і ўшанавання памяці Герояў Нябеснай Сотні" прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў 11 лютага, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

У паведамленні сказана, што грамадзяне, якія аддалі сваё жыццё падчас падзей на Майдане, абаранялі ідэалы дэмакратыі, баронячы правы і свабоды чалавека, еўрапейскую будучыню Украіны".

Кабінету міністраў даручана з залучэннем грамадскасці распрацаваць і зацвердзіць план імпрэзаў, прадугледзеўшы, стварэнне ў Кіеве музея Рэвалюцыі годнасці, правядзенне пошукавых работ для збору дакументальных, фота-, відэа - ды іншых матэрыялаў, якія асвятляюць гэтыя падзеі.

Фота з архіву obozrevatel.com

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках