28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч праспяваў песню пра Пуціна ў менскай кавярні

10

Лідар «Машины времени» таксама прыляцеў у Беларусь, дзе ідуць перамовы ва ўрэгуляванні крызісу ў Данбасе.

Пакуль лідары краін «нармандскай чацвёркі» абмяркоўваюць сітуацыю на ўсходзе Украіны, у тым жа Менску Андрэй Макарэвіч спявае песні пра расейскага прэзідэнта. Як паведаміла «Наша Ніва», музыка экспромтам выступіў у мясцовай кавярні «Лофт» і праспяваў песню «Да нас у Халуева прыязджае Пуцін».

І без таго маленькая кавярня ў гэты вечар не змагла змясціць усіх прыхільнікаў Макарэвіча. Прысутнічалі там і прадстаўнікі беларускай апазіцыі, а таксама жонкі беларускіх палітвязняў - Марына Адамовіч і Мілана Міхалевіч.

Хтосьці ў залі пацікавіўся, ці праўда, што музыка з прэзідэнтам Расеі памірыліся і ляцелі ў Менск адным самалётам. Макарэвіч, засмяяўшыся, адказаў, што гэта не так.

Паведамляецца, што найбліжэйшымі днямі на адной з прыватных студый ён збіраецца запісаць песню на беларускай мове для праекту «Тузін. Перазагрузка».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках