5 траўня 2024, Нядзеля, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ дасць Украіне $40 мільярдаў

9
МВФ дасць Украіне $40 мільярдаў

Новая праграма МВФ будзе разлічаная на 4 гады.

Агульны пакет фінансавай дапамогі, якая будзе дадзеная Украіне найбліжэйшымі 4 гадамі, складзе блізу 40 млрд дал., уключаючы 17,5 млрд. паводле новай праграмы крэдытавання эканомікі з боку Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на дырэктарку-распарадчыцу Фонду Крысцін Лагард, паведамляе УНИАН.

Як адзначае агенцтва, новая праграма МВФ будзе разлічаная на 4 гады.

Пазней Дэпартамент замежных сувязяў Міжнароднага валютнага фонду распаўсюдзіў заяву Лагард, у якой, у прыватнасці, адзначаецца, што місія дасягнула дамовы з украінскім урадам у новай эканамічнай праграме з аб'ёмам крэдытавання 17,5 млрд дал., а таксама пра доступ да іншых крыніц фінансавання. «З усіх крыніц разам узятых, агульны пакет фінансавай дапамогі складзе блізу 40 млрд дал. За чатырохгадовы перыяд», - сказала Лагард.

Пры гэтым яна адзначыла, што новая праграма з МВФ прывядзе да эканамічнай стабілізацыі Украіны і падтрымае рост у сярэднетэрміновай перспектыве. «Гэта амбіцыйная, жорсткая праграма, якая таксама змяшчае пэўныя рызыкі. Але гэта рэалістычная праграма, якая можа стаць паваротным момантам для Украіны», - падкрэсліла дырэктарка-распарадчыца Фонду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках