28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Данбас стане другой Чачнёй узору 98-га года

8
Аркадзь Бабчанка: Данбас стане другой Чачнёй узору 98-га года

У рэгіёне магчымая другая Чачня ўзору 98-га года - пустынная тэрыторыя безуладдзя, што кантралюецца выключна ўзброенымі фармаваннямі.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» расейскі журналіст, выдавец часопіса «Мастацтва вайны» Аркадзь Бабчанка.

«З тэксту новага пагаднення, дасягнутага ў Менску:

9. Аднаўленне поўнага кантролю над дзяржаўнай мяжой з боку ўрада Украіны ва ўсёй зоне канфлікту.

10. Вывад усіх замежных узброеных фармаванняў, вайсковай тэхнікі, а таксама наймітаў з тэрыторыі Украіны пад наглядам АБСЕ. Раззбраенне ўсіх незаконных груп.

Гэтыя два пункты супярэчаць адзін аднаму, а дзесяты яшчэ супярэчыць і сам сабе. «Раззбраенне ўсіх незаконных груп» магчымае толькі «замежнымі ўзброенымі фармаваннямі» - гэта значыць расейскім спецназам, як гэта было з Бэтмэнам, ці як яго там звалі. Ні Платніцкі, ні Захарчанка гэтага зрабіць, па-першае, не змогуць, а па-другое - нават і не будуць спрабаваць. Ім гэта наогул непатрэбна. ДНР і ЛНР толькі на такіх групах і існуюць.

Гэта значыць, там будуць альбо «замежныя фармаванні» - калі ім раптам паступіць загад зачысціць усю гэтую справу, а для гэтага неабходная некантралюемая Украінай мяжа - альбо «незаконныя групы».

Але каб ні таго, ні другога - так не атрымаецца.

І ўсе гэта, вядома, выдатна разумеюць.

Зрэшты, гэта ўсё роўна не мае ніякага значэння.

Таму што ніякага Прыднястроўя-2 - гэта значыць нейкага хоць бы нават выключна візуальнага квазідзяржаўнага ўтварэння - там не будзе. Там магчымая толькі другая Чачня ўзору 98-га года - пустынная тэрыторыя безуладдзя, кантралюемая выключна ўзброенымі фармаваннямі», - піша ён.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках