28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Дэбальцэва рэзка ўзрасла колькасць рэгулярных войскаў РФ

7
Пад Дэбальцэва рэзка ўзрасла колькасць рэгулярных войскаў РФ

На фоне перамоваў у Менску баевікі на Данбасе не спынялі спробы весці наступальныя дзеянні ў раёне Дэбальцэва.

Пра гэта паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

З ягоных звестак, адзначаецца вялікая колькасць рэгулярных расейскіх войскаў у гэтым раёне (зведзены ў тактычныя групы з розных вайсковых частак ВС РФ). Украінская артылерыя неаднаразова наносіла агнявыя ўдары па баявым шэрагам праціўніка. «Аднак баевікі, не гледзячы на значныя страты ў раёне Логвінава і Ніжняе Лазавовае цягам апошніх дзён (агулам - 8 адзінак бронетэхнікі і да 10 адзінак аўтамабільнага транспарту), надалей атакуюць», - напісаў Зміцер Тымчук.

«Фармаванне мясцовых баевікоў «ЛНР», адведзеныя на «даўкамплектаванне» ўглыб кантраляванай імі тэрыторыі з раёна Дэбальцэва, катэгарычна адмаўляюцца ваяваць далей разам з расейскімі рэгулярнымі войскамі (апошнія выкарыстоўваюць мясцовых баевікоў на найбольш небяспечных участках)», - паведаміў ён.

Фота: ukranews.com

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках