27 красавiка 2024, Субота, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fox: Пуцін Украінай не абмяжуецца і прадоўжыць правяраць NATO на трываласць

11
Fox: Пуцін Украінай не абмяжуецца і прадоўжыць правяраць NATO на трываласць

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не спыніцца на дасягнутым і, бачачы сваю беспакаранасць, і далей будзе праяўляць агрэсію.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў аб замірэнні, якое павінна пачацца ў Данбасе ў нядзелю апоўначы. На думку рэдактаркі Washington Times Монікі Кроўлі такі крок расейскага лідара з'яўляецца тактычным манеўрам, паведамляе Joinfo.ua са спасылкай на амерыканскі тэлеканал Fox.

«Паглядзіце, мы ўжо раней праходзілі гэты сцэнар з Уладзімірам Пуціным з гэтымі няшчырымі замірэннямі і гэтак далей. Мы ўжо бачылі гэтую схему раней. Ён дамагаецца спынення агню, гэта для яго часовы захад, каб перагрупавацца, рэарганізавацца і затым зноў напасці на Украіну. Ён не мае намеру на гэтым спыняцца. Яго амбіцыі не задаволеныя гэтай канкрэтнай тэрыторыяй. Ён пойдзе далей», - мяркуе Кроўлі.

На ейную думку, на дасягнутым ён не будзе спыняцца.

«Я думаю, што мы ўбачым, як ён пачне пагражаць прыбалтыйскім тэрыторыям, якія з'яўляюцца чальцамі NATO. У статуце NATO ёсць умова, што напад на аднаго чальца з'яўляецца атакай на ўсіх - калі ён нападзе. І, да слова сказаць, у гэтым была сутнасць нападу на Грузію, нападу на Крым, нападу на Украіну. Ён выпрабоўваў заходні альянс – ці адкажам мы, ці будзем мы дзейнічаць і наносіць зваротны ўдар? І паколькі мы гэтага не зрабілі, то ён ведае, што, хутчэй за ўсё, ён можа беспакарана нападаць на іншыя дзяржавы», - мяркуе Моніка Кроўлі.

Фота: AP

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках