27 красавiка 2024, Субота, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сума шырокай грашовай масы вырасла на 12,9%

4
Сума шырокай грашовай масы вырасла на 12,9%

Сума шырокай грашовай масы (ШГМ) у Беларусі на 1 лютага 2015 года склала Br270,249 трлн.

У студзені яна павялічылася на 12,9%. Аб гэтым паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка. У снежні ШГМ вырасла на 3,9%, піша АФН.

Сума гатовых грошай у абарачэнні (грашовы агрэгат M0) склала на 1 лютага 2015 года Br13,195 трлн, знізіўшыся на 5,2% за студзень.

Актыўная рублёвая грашовая маса - грашовы агрэгат M1, які ўключае гатовыя грошы і бягучыя рублёвыя ўклады ў банках - склала Br34,972 трлн, знізіўшыся на 16,3% у студзені.

Рублёвая грашовая маса (грашовы агрэгат М2*), якая акрамя агрэгата М1 уключае тэрміновыя рублёвыя дэпазіты, сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах, у студзені знізілася на 9,6% і на 1 лютага склала Br82,129 трлн.

У тым ліку сума тэрміновых рублёвых дэпазітаў склала Br45,993 трлн, знізіўшыся на 4,9% за студзень. Пераводныя дэпазіты на 1 лютага 2015 года склалі Br21,777 трлн, знізіўшыся на 21,8% за студзень.

Грашовы агрэгат М2 - грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (з якога выключаныя сродкі насельніцтва і юрыдычных асоб у рублёвых каштоўных паперах) - на 1 лютага 2015 склала Br80,965 трлн, знізіўшыся на 10,2% за студзень.

Рублёвы эквівалент валютных дэпазітаў у студзені 2015 вырас на 26,3% і на 1 лютага склаў Br173,864 трлн.

Каштоўныя паперы, выпушчаныя банкамі (па-за банкаўскім абарачэннем) у нацыянальнай валюце, склалі Br1,164 трлн на 1 лютага, павялічыўшыся на 67,9% за студзень.

Сума каштоўных папер, выпушчаных банкамі ў замежнай валюце, за студзень вырасла на 30,3% да Br13,501 трлн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках