28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прапанаваў узняць пенсійны ўзрост

31
Пуцін прапанаваў узняць пенсійны ўзрост

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў вывучыць і разгледзець пытанне падвышэння пенсіённага ўзросту.

Пра гэта распавёў былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын, які прысутнічаў на нарадзе кіраўніка дзяржавы з эканамічнымі экспэртамі, паведамляе РІА «Новости».

Кудрын падкрэсліў, што Пуцін не стаў ставіць кропку ў гэтым пытанні. «Прэзідэнт не падвёў канчатковую рысу пад гэтай нарадай і перанёс абмеркаванне пастаўленых пытанняў, перш за ўсё экспэртамі, на ўзровень працоўных фарматаў урада», - падае ягоныя словы агенцтва «Інтэрфакс».

Былы кіраўнік Мінфіна таксама паведаміў, што на нарадзе разглядаліся як кароткатэрміновыя рызыкі, так і доўгатэрміновыя рэформы. Кудрын адзначыў, што прэзідэнт гатовы і далей абмяркоўваць пераўтварэнні ў сферы дзяржаўнага кіравання. «Мне падаецца, што ягоная рэакцыя была вельмі сур'ёзная, і ён падкрэсліў, што для яго гэта не першая размова з нагоды патрэбы рэформы дзяржаўнага кіравання, што ён далей будзе прапрацоўваць гэтае пытанне», - распавёў ён.

29 студзеня кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў заявіў, што мяркуе магчымым вяртанне да дыскусіі аб падвышэнні пенсійнага ўзросту. Са слоў міністра, антыкрызісны план урада яшчэ будзе дапрацоўвацца. «І павінна ісці гаворка аб далейшым рэфармаванні пенсійнай сістэмы, маючы на ўвазе і пенсійны ўзрост, і сістэму працоўных пенсіянераў, і розныя галіновыя льготы», - растлумачыў ён.

Цяпер у Расеі жанчыны могуць выйсці на пенсію ў 55 гадоў, мужчыны - у 60.

Аляксей Улюкаеў мяркуе, што Расеі давядзецца прыйсці да падвышэння пенсіённага ўзросту; пытанне толькі ў тэрмінах, механізмах і паслядоўнасці дзеянняў. Кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуан назваў гэты захад эканамічна апраўданым.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках