28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Камароўскага: Вайна ва Украіне - напад Расеі на еўрапейскі парадак

1
Дарадца Камароўскага: Вайна ва Украіне - напад Расеі на еўрапейскі парадак

Нападаючы на Украіну, Пуцін нападае на ЕЗ.

Пра гэта заявіў у праграме RMF FM дарадца прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага, прафесар Раман Кузьняр, піша onet.pl.

«Вайна, якая вядзецца Расеяй, несумненна, з'яўляецца наступам на еўрапейскі парадак - юрыдычны, інстытуцыянальны парадак» - падкрэсліў ён.

На пытанне аб тым, ці баіцца свет Пуціна, дарадца польскага прэзідэнта сказаў, што «праблема палягае ў тым, што можа быць не да канца баіцца і таму так слаба рэагуе». «Яны думаюць, што мэты Пуціна абмежаваныя, што напраўду гаворка ідзе аб частцы Украіны, ні пра што больш, што Расея занадта слабая, каб стаць пагрозай для Захаду. У сувязі з гэтым, нам не варта тлуміць сабе галаву гэтай Расеяй і Пуціным», - падкрэсліў ён.

На думку Кузьняра, вайна ва Украіне - гэта таксама вайна Еўропы. «Гэта вайна Еўропы і Польшчы, бо вайна, якая вядзецца Расеяй, з'яўляецца несумненна наступам на еўрапейскі парадак - юрыдычны, інстытуцыянальны парадак» - сказаў ён.

Кузьняр дадаў, што прэзідэнт Польшчы разважае пра ўзбраенне Украіны, хоць гэта «няпростае пытанне».

«Нам трэба сабе сказаць, што прыняцце пастановы аб ўзбраенні Украіны - няпростая справа, хоць Украіна мае права разлічваць на гэта, бо яна - аб'ект агрэсіі, - кажа Кузьняр. - Захад, у тым ліку і Амерыка, выключаў цягам месяцаў гэтага канфлікту магчымасць узбраення Украіны і магчымасць увядзення больш жорсткіх санкцый, якія прадугледжваюцца міжнародным правам у такога кшталту сітуацыях».

На думку дарадцы прэзідэнта Камароўскага, Еўропа не зрабіла нічога, каб падвысіць абаронную здольнасць Украіны. Ён падкрэсліў, што Захад падзелены, псіхічна слабы і таму не вытрымлівае канфрантацыі.

Фота: PAP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках