28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заяц просіць 12 трыльёнаў на сяўбу

37
Заяц просіць 12 трыльёнаў на сяўбу

Блізу Br12 трлн спатрэбіцца для правядзення веснавой сяўбы гэтага года ў Беларусі

Пра гэта паведаміў сёння міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Са слоў міністра, Br3,5 трлн з іх спатрэбіцца на закупку паліва, Br1,6 трлн - на куплю сродкаў для абароны раслін, Br5,1 млрд - на набыццё мінеральных угнаенняў.

"Крыніцы фінансавання ўжо вызначаныя: 50% складуць уласныя сродкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама гэта субвенцыі, якія выдаюцца на калійныя ўгнаенні ў краіне, ільготныя крэдыты на зваротнай аснове. Узгоднены механізм ільготнага крэдытавання на куплю мінеральных угнаенняў і паліва", - паведаміў Леанід Заяц.

Варункі правядзення сяўбы могуць быць не самымі лепшымі, адзначыў міністр. "Трэба сказаць, гэты год асаблівы. Калі паглядзець на варункі надвор'я, то зіма выдалася не зусім звычайная, - растлумачыў кіраўнік сельгасміністэрства. - Яна карэнным чынам адрозніваецца ад мінулага года: назіраецца менш вільгаці, снежнага покрыва. З улікам гэтых, а таксама іншых аб'ектыўных чыннікаў мы рыхтуемся да самых горшых варыянтаў (пры гэтым, вядома ж, спадзяемся на лепшае). Так, прынамсі, могуць узнікнуць пытанні, звязаныя з перазімоўкай азімых збожжавых культур. У сувязі з гэтым трэба разлічваць на запас насення, які ёсць сёння".

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках