3 траўня 2024, Пятніца, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас перамоваў у Менску ва Украіну прыбылі 50 расейскіх танкаў

19
Падчас перамоваў у Менску ва Украіну прыбылі 50 расейскіх танкаў

Украіна расчараваная парушэннем РФ менскіх дамоўленасцей.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргееў.

«Мы не хаваем нашага расчаравання, што кіраўніцтва Расеі неадкладна аддзяліла сябе ад працэсу імплементацыі (менскіх дамоўленасцей), настойваючы, што Расея не з'яўляецца бокам канфлікту.

Выклікам з'яўляецца і тое, што «лідары» Данецка і Луганска таксама неадкладна пасля падпісання дамоўленасцей выказалі сумневы ў рэальнасці іх выканання», - адзначыў Сяргееў у пятніцу, 13 лютага, на прэс-канферэнцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паведамляе Радыё свабода.

«Для нас было непрымальнае і тое, што калі ішла сустрэча ў Менску, 50 новых танкаў, 40 гармат і 40 вайсковых аўтамабіляў прыбылі з Расеі для падтрымкі сепаратыстаў», - адзначае Сяргееў.

На сустрэчы ў Менску лідары Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі дамовіліся аб спыненні агню ў Данбасе з 15 лютага. Акрамя таго, ад лініі судакранання павінна быць адведзенае цяжкае ўзбраенне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках