2 траўня 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мурманскія вайскоўцы: Нас вязуць да мяжы Украіны ў кузавах пры 15-градусным марозе

29
Мурманскія вайскоўцы: Нас вязуць да мяжы Украіны ў кузавах пры 15-градусным марозе

Сябра прэзідэнцкай Рады правоў чалавека (РПЧ) Расеі Сяргей Крывенка накіраваў у міністэрства абароны РФ запыт.

Ён патрабуе праверыць інфармацыю аб тым, што вайскоўцаў, якія праходзяць службу паводле кантракту ў адной з частак Мурманскай вобласці, папярэдзілі аб магчымым выкананні баявых задач на тэрыторыі Украіны. Запыт быў адпраўлены ў панядзелак, 9 лютага.

Са скаргамі звярнуліся блізу 20 кантрактнікаў. Для сустрэчы з імі Крывенка прыязджаў у Мурманскую вобласці. Яны заявілі, што нядаўна былі пераведзеныя на палігон, размешчаны прыкладна за сотні кіламетраў ад іх часткі, для праходжання баявога згуртавання, паведамляе тэлеканал "Дождь"

«Іх сталі рыхтаваць паводле іншых вайскова-ўліковых спецыяльнасцях - звычайнымі стрэлкамі і гэтак далей, - паведаміў Крывенка. - І потым выступае перад імі камандзір іх часткі і кажа, што яны адпраўляюцца ў камандзіроўку ў Растоўскую вобласць, дзе, магчыма, будуць пераходзіць мяжу для выканання баявых загадаў».

На пытанне аб падставах для камандзіроўкі палкоўнік «уцямна» адказаць не змог. Замест гэтага афіцэр «пачаў казаць пра патрыятычныя рэчы - што там ідзе вайна, што трэба дапамагаць, трэба абараняць рускіх людзей, якія гінуць пад бомбамі украінцаў», распавёў праваабаронца. За адмову ад паездкі камандзір прыгразіў звальненнем.

Кантрактнікі заявілі, што адмаўляюцца ехаць пад Растоў на адсутнасць пісьмовага загаду і напішуць адпаведныя рапарты. Пры гэтым праваабаронцу вайскоўцы паведамілі, што хочуць працягваць службу.

Вайскоўцы ў скаргах таксама паказалі, што на палігон іх везлі ў пакрытых брызентам кузавах «Камазаў» без ацяплення пры тэмпературы мінус 10-15 градусаў, а на палігоне, з іх слоў, ёсць праблемы з харчаваннем.

Паводле звестак Крывенкі, у Мурманскую вобласць для разбору адправілася камісія Мінабароны. Аператыўны каментар у ведамстве атрымаць не ўдалося.

Раней Мурманская праваабаронца Ірына Пайкачава распавяла аб 23 мурманскіх кантрактніках-ракетчыках, якіх, з іхных слоў, 25 студзеня накіравалі для далейшай службы не паводле іх вайскова-ўліковых спецыяльнасцяў на палігон у пасёлак Спутнік.

Там вайскоўцам паведамілі, што іх адправяць «да мяжы з Украінай», і мяжу, магчыма, давядзецца перасякаць, сцвярджае Пайкачава.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках