2 траўня 2024, Чацвер, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікер АТА: Расея перакінула ва Украіну чарговую групу баевікоў

Спікер АТА: Расея перакінула ва Украіну чарговую групу баевікоў

На тэрыторыю Украіны праз Наваазоўск уварвалася чарговая група расейскіх наймітаў.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер АТА Андрэй Лысенка, паведамляе Liga.net.

«Ёсць інфармацыя аб перасячэнні ўкраінскай мяжы з тэрыторыі Расеі некалькімі тактычнымі групамі. Такім чынам цяпер узмацняюцца групоўкі баевікоў», - адзначыў Лысенка.

Нагадаем, сёння батальён Азоў паведаміў пра ўварванне ва Украіну расейскай бронетэхнікі. «Калона варожай бронетэхнікі ўвайшла на тэрыторыю Украіны праз Наваазоўск. Маркіроўка на расейскай тэхніцы адсутнічае. Інфармацыя аб прасоўванні калоны ўдакладняецца», - паведамілі ў батальёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках