2 траўня 2024, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава перамагла ў спрынце ў Халменкалене і выйшла ў лідары агульнага заліку

18
Домрачава перамагла ў спрынце ў Халменкалене і выйшла ў лідары агульнага заліку

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ўзначаліла агульны залік Кубка свету ў біятлоне.

14 лютым Домрачава на этапе ў нарвежскім Халменкалене выйграла спрынтарскую гонку, тады як папярэдняя лідарка агульнага заліку Кайса Мякярайнен з Фінляндыі заняла толькі 24-е месца.

Абодва агнявыя рубяжы Домрачава сёння пераадолела без промахаў. Немка Лаура Дальмайер, якая заняла другое месца, таксама адстралялася чыста, але саступіла беларусцы 14,4 секунды. Трэцяе месца заняла францужанка Мары Дарэн-абер (0 + 1; + 29,9), паведамляе БелаПАН.

Кайса Мякярайнен дапусціла тры промахі (1 + 2) і саступіла лідарцы гонкі 1 мін, 7,3 сек.

Надзея Скардзіна з нулём у графе «прамашкі» паказала 17-ы час, саступіўшы Домрачавай 1 мін 0,5 сек. Анастасія Дубарэзава стала 25-й (0 + 1; 1:11,9), Надзея Пісарава фінішавала 46-й (0 + 2; 1:47,3), Ірына Крыўко заняла 51-е месца (1 + 0; 1:56,5).

Усяго ў гонцы бралі ўдзел 92 біятланісткі.

Пасля сённяшняга спрынту ў агульным заліку Кубка свету лідуе Дар'я Домрачава - 837 балаў. Другое месца займае Кайса Мякярайнен - 827, трэцяй пакуль ідзе Вераніка Віткава з Чэхіі - 620.

Надзея Скардзіна займае ў агульным заліку 12-е месца (395), Надзея Пісарава - 43-е (122), Ірына Крыўко - 53-е (71), Анастасія Дубарэзава - 53-е (67)

Сёння ў Халменкалене таксама пройдзе мужчынскі спрынт. За Беларусь пазмагаюцца Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін, Дзмітрый Дзюжаў і Дзмітрый Абашаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках