2 траўня 2024, Чацвер, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

83-гадовая супермадэль упрыгожыла вокладку New You

29

Кармэн Дель'Орэфайс знялася ў фотасесіі для New You і распавяла пра тое, як яна дае рады заставацца ў форме.

Амерыканская мадэль Кармэн Делль'Орэфайс зноў з'явілася на вокладцы моднага жаночага часопіса New You.

Кар'ера Кармэн пачалася ў 13 гадоў, і ўжо ў 15 юная мадэлька з'явілася на вокладцы Vogue. З тых часоў яна паспела папрацаваць з самымі знакамітымі фатографамі свету, а Сальвадор Далі назваў яе сваёй музай, піша korrespondent.net.

Кармэн не раз станавілася тварам такіх модных глянцаў, як Vogue, Harper's Bazaar, V Magazine, Amica, Elle Italia ды іншыя. Брала ўдзел у паказах Джона Гальяна, Жан-Поля Гацье, Доны Каран, Росэлы Джардзіні, Сінціі Роўлі ды Т’еры Мюглера. Яе мадэльная кар'ера доўжыцца ўжо 70 гадоў.

У інтэрв'ю Кармэн распавяла, што яна ніколі не абмяжоўвала сябе ў ежы. "Мне пашанцавала, у мяне добрае страваванне""Калі сябры адкрывалі маю лядоўню, заўсёды дзівіліся - хто есць усё гэтае марозіва? Яно ляжыць там на ўсялякі выпадак. Гэта нібыта мае грошы ў банку. Гэта дае мне адчуванне абароненасці".

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках