2 траўня 2024, Чацвер, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод «ДНР» адмовіўся спыняць агонь каля Дэбальцава

4
Верхавод «ДНР» адмовіўся спыняць агонь каля Дэбальцава

Тэрарысты сцвярджаюць, што "ў менскіх пагадненнях аб Дэбальцаве няма ні слова".

"Мы спынілі агонь на ўсёй тэрыторыі "ДНР", за выняткам унутранага раёна - Дэбальцава. У менскіх пагадненнях аб Дэбальцаве няма ні слова", - сказаў Захарчанка, якога цытуе "Інтэрфакс".

Ён заявіў, што ваеўнікі будуць "блакаваць усе спробы ўкраінскіх вайскоўцаў вырвацца з атачэння". "Мы будзем блакаваць усе спробы прарыву. Я аддаў загад", - сказаў кіраўнік "ДНР".

Акрамя таго, Захарчанка паведаміў аб стварэнні падраздзяленняў "народнай міліцыі і памежнай службы". "Сёння быў аддадзены загад аб стварэнні памежнай службы. Ніводзін украінскі памежнік на нашу зямлю не ўвойдзе", - сказаў ён.

У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў пра ўзмацненне нападаў з боку супраціўніка на Дэбальцава і Марыупаль, піша obozrevatel.com.

"Не дамогшыся свайго падчас дыпламатычных баталій у Менску, дзе вораг вымушаны быў прызнаць і пагадзіцца з суверэнітэтам, тэрытарыяльнай цэласнасцю і незалежнасцю Украіны, палітычным урэгуляваннем на Данбасе, ваеўнікі з патройным азвярэння атакуюць цяпер нашы пазіцыі на Дэбальцаўскім плацдарме і на поўдні Марыупаля, у сэктары "А". Але нашы ваяры мужна трымаюць абарону на ўсёй лініі сутыкнення ", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў часе перадачы тэхнікі ўкраінскім памежнікам у суботу ў Кіеве.

Раней прэс-цэнтр АТА заяўляў, што пад Дэбальцавам ідуць баі. Расейска-тэрарыстычныя войскі кінулі вялікія сілы ў раён Дэбальцава, дзе спрабуюць атачыць групоўку ўкраінскіх войскаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках