3 траўня 2024, Пятніца, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: «Канцэнтруюся на кожнай гонцы»

12
Дар'я Домрачава: «Канцэнтруюся на кожнай гонцы»

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава пракаментавала сваю перамогу ў спрынце на этапе Кубка свету ў Халменколене.

«Уражанні самыя станоўчыя, вельмі задаволеная ўсёй праведзенай працай. Асцярожнічала на першай лежні, але гэта было вартае таго. Складаная траса сёння, яна разбіваецца ад кола да кола. Стартаваўшы ў 30-х нумарах, атрымала адставанне за кошт кандыцыі трасы.

Падчуфарава паказала добры вынік. Я бачу, з якім жаданнем дзяўчаты выходзяць на старт. Учора мы стрэліся з вашымі спартоўкамі. Я разумею, як яны хвалююцца. Бачу, што прагрэс ёсць і будзе. Не варта патрабаваць шмат ад тых, хто выступае першы год на Кубку свету. Трэба быць больш цярплівымі.

Я не вяду дакладны падлік балаў у Кубку свету. Канцэнтруюся на кожнай гонцы. У Ханты-Мансійску ўсё ўбачым. План на чэмпіянат свету - барацьба за медалі ў кожнай гонцы. Адсюль едзем у Рупольдынг, там будзем практыкавацца.

Каму паказала сэрцайка? Яно адрасаванае ўсім нашым гледачам. Гэта свята для ўсіх, а не толькі для закаханых. Гэта зычанне ўсім здабыць сваю другую палову і захоўваць каханне ў сям'і і ў доме», - распавяла Домрачава ў эфіры ТК «Расія 2», піша by.tribuna.com.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках