6 траўня 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава не хоча трэніравацца ў Раўбічах

27
Домрачава не хоча трэніравацца ў Раўбічах

Пераможца спрынтэрскай гонкі на этапе Кубка свету ў біятлоне ў Халменколене Дар'я Домрачава пракаментавала свой поспех.

«Магчыма такія вынікі праз тое, што падчас перапынку ў Антхольцы, мяне наведала мая сям'я і мы добра правялі час. Для мяне вельмі важна пабыць нейкі час па-за спаборніцтвамі і займацца чымсьці іншым. Варункі на стральбе сёння асабіста для мяне былі вельмі добрымі. Але ў стральбе лежачы я страляла павольна, проста хацела закрыць усе мішэні.

Халменколен - удалае месца для мяне, я здабыла тут шмат прызавых месцаў. Пасля гэтага этапу мы адправімся ў Рупольдынг, будзем рыхтавацца да чэмпіянату свету.

Мы не можам паехаць трэніравацца ў Раўбічы, бо там будзе праходзіць юніёрскі чэмпіянат свету і трэнеры баяцца, што да асноўнай каманды будзе занадта шмат лішняй увагі», - сказала беларуска на прэс-канферэнцыі пасля гонак, паведамляе Прессбол.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках